26 красавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ б'е трывогу праз сітуацыю з каранавірусам у Беларусі

34
САЗ б'е трывогу праз сітуацыю з каранавірусам у Беларусі

З дакладам выступіў кіраўнік Еўрапейскага бюро.

Беларусь увайшла ў пяцёрку краін Еўропы, дзе было зарэгістравана найбольшая агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрапейскага бюро САЗ Ганс Клюге.

Са слоў Клюге, Беларусь, Расея, Вялікая Брытанія, Турцыя ды Італія сталі краінамі, у якіх за апошнія два тыдні зарэгістраваная самая вялікая колькасць выпадкаў заражэння COVID-19.

Ён таксама паведаміў, што ў 53 еўрапейскіх краінах, дзе жывуць 900 млн чалавек, у цэлым пацверджана больш за 2 мільёны выпадкаў COVID-19, больш за 175 тысяч чалавек памерлі.

94% усіх памерлых пацыентаў - гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў, у 59% выпадкаў - мужчыны. 97% усіх смерцяў былі сярод тых, хто меў хоць бы адно асноўнае захворванне, прычым сэрцава-судзінныя захворванні былі галоўнай спадарожнай паталогіяй.

Клюге таксама паведаміў, што на Еўропу прыпадае 38% усіх выпадкаў інфікавання і блізу 50% смяротных вынікаў у свеце.

Нагадаем, што, на думку незалежных экспертаў, каранавірусам у Беларусі маглі заразіцца ўжо блізу мільён чалавек, памерці маглі блізка што 10 тысяч. Лічбы, публікаваныя Міністэрствам аховы здароўя, істотна заніжаныя, і не выклікаюць даверу ў беларускіх лекараў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках