«Народ уцяміў, выкажыце салідарнасць»
3- 21.06.2020, 18:51
- 25,944
Беларуска эмацыйна звярнулася да медыкаў.
Чытачка тэлеграм-канала «Баста» звярнулася да медыкаў у іхняе прафесійнае свята.
"Сёння вы маеце прафесійнае свята, - піша яна. - Як і ўсе беларусы, я кланяюся вам за выратаваныя жыцці і за працу на мяжы фізічных магчымасцяў.
Але ёсць вельмі вялікае "але" на фоне саладжавых "дзякуй" на БТ.
Рабы таксама працавалі на мяжы фізічных сіл. Вы маеце сёння важнейшую місію - выратаваць беларускі народ ад генацыду.
Чаго вы баіцеся? Навошта хаваеце сапраўднае становішча спраў? Чаму далёка не заўсёды высвятляеце праўдзівы дыягназ? Чаму не адпраўляеце людзей на тэсты, рэнтген, КТ? Чаму не пішаце сапраўдную прычыну смерці?
Толькі адзінкі з вас называюць рэчы сваімі імёнамі. Вы выконваеце злачынныя загады Міністэрства аховы здароўя, падкантрольнага таракану. Але ўспомніце, як яны падтрымалі сем'і дзясяткаў памерлых медыкаў?
Злачынствам Караніка, Піневіча, Богдан ды іншых не будзе тэрміну даўніны. Як не будзе прабачэння і тым, хто выкручвае вам рукі, каб не сапсаваць статыстыку.
Пра гэта нагадаюць шматлікія свежыя магілы ў Віцебску, Менску, Стоўбцах.
Вашым начальнікам ёсць што траціць. Каранік адпрацоўвае свае асабовыя бонусы, атрыманыя ад таракана і тыя магчымасці красці, якія яму былі дадзеныя яшчэ як ён быў галоўным лекарам менскага анкалагічнага дыспансера.
А што ж траціць вам? Прыніжальную набаўку? Усіх вас не звольняць. Гэта не канаву капаць, дзе можна замяніць рабочых. Усіх вас не замяніць.
Выявіце сумленнасць, самапавагу і вернасць сваёй клятве. Перамажыце рабскі страх, і не трэба псаваць сабе карму.
Што наперадзе? Вы вытрымаеце новую хвалю заражэння ў такім рэжыме?
Народ уцяміў. Працэс ужо пайшоў. Цяпер шмат у чым наша будучыня залежыць ад вас! Выявіце салідарнасць. Дапамажыце выратаваць беларускі народ!"
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..