21 траўня 2024, aўторак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты Белгазпрамбанка абураныя адмыканнем каморак і стратай каштоўнасцяў

39
Кліенты Белгазпрамбанка абураныя адмыканнем каморак і стратай каштоўнасцяў
фото: belsat.eu

Дзесяткі чалавек прыйшлі ў галоўную кантору, каб спраўдзіць свае рэчы.

Некаторыя кліенты Белгазпрамбанка напісалі заявы ў банк праз адмыканне дэпазітарных каморак без іх прысутнасці і страты змесціва. Гэта выявілася, калі яны на гэтым тыдні змаглі спраўдзіць іх змесціва, піша tut.by.

Да гэтага трапіць у памяшканне з каморкамі нельга было праз следчыя дзеянні. У банку расказалі, што заявы кліентаў аб каморках перадалі ва ўправу Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржаўнага кантролю. Пры гэтым кліенты адзначаюць, што іх не інфармавалі пра якія-небудзь дзеянні ў дачыненні да іхніх каштоўнасцяў, а некаторыя з іх, як мяркуецца, патрапілі ў кадр сюжэту БТ, у якім гаварылася пра «справу Белгазпрамбанка» і паказваліся кадры ператрусу ў банку.

Дэпазітарныя каморкі размешчаныя ў галоўнай канторы Белгазпрамбанка, дзе 11 чэрвеня праходзілі ператрусы. Яны таксама ёсць і ў абласных цэнтрах, але ў тэксце гаворка менавіта пра тыя, якія ў галоўнай канторы. Да мінулага аўторка кліенты не маглі паглядзець, ці на месцы змесціва каморак. Прычына - правядзенне следчых дзеянняў, тлумачыла раней кіраўніца часовай адміністрацыі банка Надзея Ермакова.

У мінулы аўторак для кліентаў зноў адкрылі доступ да каморак. У галоўным аддзяленні ўтварылася чарга з ахвочых спраўдзіць, ці на месцы іхнія рэчы.

- Каморкі сталі даступныя з аўторка, у гэты ж дзень прыйшоў у галоўнае аддзяленне банка. У чарзе было блізу 80-90 чалавек, - апавядае кліент, які ў выніку напісаў заяву ў банк праз адмыканне дэпазітарнай каморкі. - Чаму так адбылося - я не ведаю.

Яшчэ адзін з кліентаў банка, які раней паведамляў аб немагчымасці трапіць у памяшканне з дэпазітарныя каморкамі, расказаў, што слядоў адмыкання не знайшоў, а ўсё змесціва было на месцы. Ён звяртаўся ў галоўнае аддзяленне ў сераду.

У выніку некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на адмыканне дэпазітарных каморак без іхняй прысутнасці і знікненні змесціва.

Некаторыя каштоўныя рэчы кліентаў банка, як мяркуецца (у тым ліку зніклыя з каморак), патрапілі ў кадр сюжэту на «Беларусь 1», які выйшаў 13 чэрвеня.

Паводле некаторых дэталяў (колькасці каштоўнасцяў, нумароў, пакавання) кліенты банка выказалі здагадку, што ў кадр трапілі іхнія рэчы з каморак.

Атрымаць каментар у КДК, ці надглядалі прадстаўнікі ДФР змесціва дэпазітарных каморак і ці канфіскоўвалі змесціва, не выпала.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках