28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Польшча пачалі супольныя вайсковыя вучэнні

1
ЗША і Польшча пачалі супольныя вайсковыя вучэнні
ПРЫБЫЦЦЁ АМЕРЫКАНСКІХ ВАЙСКОЎЦАЎ У ЕЎРОПУ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ У МАНЕЎРАХ DEFENDER EUROPE 20, ЛЮТЫ 2020
ФОТА: DPA

У вучэннях Defender Europe 20 Plus на тэрыторыі Польшчы ўдзельнічаюць 4 тысячы амерыканскіх і 2 тысячы польскіх жаўнераў.

Амерыканскія і польскія вайскоўцы пачалі сумесныя вучэнні на Драўска-Паморскім вайсковым палігоне ў заходняй частцы Польшчы. Да 19 чэрвеня чатыры тысячы амерыканскіх і дзве тысячы польскіх жаўнераў будуць адпрацоўваць вайсковыя ўзаемадзеянні, паведамілі прадстаўнікі ўзброеных сіл абедзвюх краін у пятніцу, 5 чэрвеня, піша dw.com.

Гэтыя вучэнні з'яўляюцца мадыфікаваным варыянтам манеўраў Defender Europe 20, якія былі скарэктаваныя праз пандэмію каранавіруса. Першапачаткова планавалася, што ў рамках вучэнняў возьмуць удзел 37 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку 20 тысяч - з ЗША. У сакавіку бундэсвер спыніў удзел у падрыхтоўцы да манеўраў праз крызіс, звязаны з пандэміяй каранавіруса, а ЗША адмовіліся ад перакідання ў Еўропу дадатковага кантынгенту жаўнераў.

Перад пачаткам манеўраў у Польшчы, усіх вайскоўцаў пратэставалі на каранавірус. Усе тэсты былі негатыўнымі, паведаміў амерыканскі брыгадны генерал Брэт Сільвіа. Тэставанне на вірус будзе рэгулярна праводзіцца на працягу ўсіх вучэнняў. Манеўры Defender Europe 20 Plus праводзяцца з мэтай палепшыць хуткасць і эфектыўнасць узаемадзеяння вайскоўцаў пры правядзенні аперацый супраць суперніка ва ўмовах шматнацыянальнага кантынгенту, сказаў прадстаўнік польскага войска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках