26 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сямейную пару арыштавалі, дома засталося іх шасцігадовае дзіця

16
У Менску сямейную пару арыштавалі, дома засталося іх шасцігадовае дзіця

Праваабаронцы пратэстуюць супраць такой пастановы.

5 чэрвеня ў двары свайго дома была затрыманая мянчанка Алена Лазарчык. Як стала вядома tut.by ад родных, напярэдадні яе запрашалі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе былі звесткі, што жанчына брала ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на Камароўцы. Алена адмовілася з'явіцца ў міліцыю без позвы, у выніку яе затрымалі. За дзень да гэтага, паведамляюць праваабаронцы, затрымалі ейнага мужа, дома засталося іх 6-гадовае дзіця.

Праваабаронца Аляксей Лойка расказаў, што родныя нават не адразу маглі даведацца, куды знікла Алена Лазарчык і ейны муж Сяргей Мацкойць. У Савецкім, Кастрычніцкім РУУС і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) адмаўляліся паведамляць інфармацыю. Пазней у ЦІП усё ж пацвердзілі, што Лазарчык і Мацкойць знаходзяцца тут. Аднак ні родныя, ні праваабаронцы па-ранейшаму не могуць высветліць, Алену і Сяргея ўтрымліваюць у ізалятары да суду ці суд ужо прыняў пастанову аб пакаранні ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Праваабаронцы мяркуюць, што ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ёсць прыкметы перавышэння службовых паўнамоцтваў: ч. 2 арт. 6.7 КоАП забараняе арыштоўваць жанчын і самотных мужчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, сыну Алены і Сяргея шэсць гадоў.

Як стала вядома журналістам, хлопчык знаходзіцца з роднымі, якія ўсур'ёз занепакоеныя сітуацыяй. Пры пошуках Алены і праваабаронцы, і блізкія паведамлялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, што дома застаўся непаўналетні сын.

6 чэрвеня праваабаронца Аляксей Лойка патэлефанаваў праз тэлефоне даверу ГУУС Менгарвыканкама. Падпалкоўнік міліцыі Андрэй Дзямідчук адказаў, што наконт гэтага факту варта звярнуцца з пісьмовай заявай у МУС, пракуратуру або ў Следчы камітэт, яны і дадуць адказ.

У прэс-службе менскай міліцыі журналістам паведамілі, што ў дачыненні да Лазарчык быў складзены адміністрацыйны пратакол (паводле якога артыкула, высвятляецца), які ў наступным быў перададзены ў суд. 5 чэрвеня суд пастанавіў прыцягнуць Алену Лазарчык да адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 12 дзён. Сяргей Мацкойць паводле пастанову суда таксама адпраўлены «на арышт».

Выходзіць, што пад арыштам Лазарчык і Мацкойць знаходзяцца паводле пастановы суда. Ці паведамлялі яны суддзі, што дома ў іх засталося 6-гадовае дзіця, невядома, як і тое, чаму суд прыняў пастанову пакараць бацькоў арыштам. На судзе не было ні родных, ні адвакатаў, ні праваабаронцаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках