26 красавiка 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19.00. Беларусь шуміць!

15
19.00. Беларусь шуміць!

Кожны дзень і да перамогі!

Сёння дзявяты дзень флэшмобу беларускай салідарнасці. Беларусы па ўсёй краіне выказваюць сваю волю да перамен і выказваюць салідарнасць з Героямі. Кожны дзень а 19:00 грамадзяне Беларусі адкрываюць вокны кватэр, выходзяць на гаўбцы, пляскаюць, грукаюць у рондалі або ўключаюць музыку. Усяго 2 хвіліны - але кожны дзень і да перамогі!

Акрамя Беларусі, акцыі салідарнасці прайшлі і праходзяць у розных гарадах планеты. Акцыі праходзілі ў Парыжы, Варшаве, Сан-Францыска, Чыкага, Лімасоле, Тэль-Авіве, Брэмене, Бостане, Брусэлі, Нью-Ёрку, Тбілісі, Бэрліне, Кіеве, Санкт-Пецярбургу, Дубаі, Мадрыдзе, Барселоне, Уроцлаве, Празе, Вільні, Рызе, Беластоку, Маямі, Браціславе, на Балі і ў іншых гарадах свету.

Дарагія чытачы! Дасылайце нам на адрас charter97@gmail.com і ў нашы сацыяльныя сеткі фатаграфіі і відэа свайго ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці.

«Фэйсбук»,

Telegram,

«Укантакце»,

«Аднакласнікі».

19.00 Стоўбцы з намі кожны дзень.

19.00 Менск праводзіць дзявяты дзень флэшмобу салідарнасці са сцягамі і гучным «Перамен!». «Адрэналін - як пасля дыскатэкі ў маладосці! Дзеці спыніліся і сталі пляскаць», - кажа адзін з удзельнікаў флэшмобу.

19.00 Флэшмоб салідарнасці ад работнікаў цырульні. «Праца - не перашкода. У нас усе кліенты супраць Сашы 3%», - кажуць яны.

19.00 Проста ўключыце калонку

«Усе гэтыя дні не ўдзельнічаў. Але, даведаўшыся ўчора пра тое што Цапкала хочуць развярнуць з подпісамі, паставіў калонку на балкон і ўрэзаў «Перамен!» на максімум.

Пішу, каб натхніць такіх жа асцярожных і нерашучых, як я сам. Баіцеся пачаць? Уключыце калонку, яна ўсё зробіць за вас, гэтага дастаткова, каб паказаць сваю неабыякавасць, думаю цяпер важна і гэта!», - новы ўдзельнікі Флэшмобу салідарнасці распавёў, як ён далучыўся да «руху».

19.00 Менск. Малінаўка vs Паўднёвы Захад. Чыя салідарнасць прагучыць гучней?

19.00 Як вам такі Дзень нараджэння? Сваякі падчас флэшмобу салідарнасці павіншавалі беларуску з 80-гадовым юбілеем - пад звон рондаляў і дружнае «Жыве Беларусь!».

19.00 Флэшмоб прайшоў у гарадах, дзе цячэ старажытны Рубон. Вельмі гучна сёння салідарнасць выказвалі песняй «Уходи!» і кампазіцыяй аб «известном плуте» ў Віцебску і ў Наваполацку.

19.00 Салідарнасць працуе! «Неверагодна, гэта спрацавала. У мяне ў двары былі воплескі і Цой! І машына сігналіла, рондалем нехта таксама грымеў. Яна яшчэ ўчора а 19.00 сігналіла, але я думала гэта з нагоды паркоўкі», - піша ўдзельнікі Флэшмобу салідарнасці ў чаце МКБ.

19.00 І зноў - «Перамен!» у Менску. Нішто не дзейнічае так моцна, як класіка.

19.00 На акцыі салідарнасці ў Парыжы знакамітую рэвалюцыйную песню Bella Ciao праспявалі па-беларуску.

19.00 Менская вобласць. У Крупках гучыць пераможнае «Уходи!», а жыхар Слуцка выкарыстаў для самаробнай канцэртнай устаноўкі нават калодзеж.

19.00 Відэа з Менска

19.00 Відэа з Ліды. Крэатыўна!

19.00 Барысаў з намі!

19.00 Бадзёрае «Грай!» Сяргея Міхалка гучыць у Берасці. Аўтамабіль - не толькі не раскоша і сродак перамяшчэння, але і важны інструмент салідарнасці!

19.00 Менск: «Выпускай!» на аўто і гучная музыка з балкона ў Савецкім раёне.

19.00 У ход пайшлі новыя музычныя інструменты. Супраць «таракана» любая музыка добрая!

19.00 Які ж Флэшмоб салідарнасці без нацыянальнай сімволікі? Сцягі горда развяваюцца з вокнаў.

19.00 Беларус грунтоўна падрыхтаваўся да Флэшмобу салідарнасці. Песня «Хочу перемен» спаўняецца па нотах.

19.00 Талеркі і бубны. Што прагучыць гучней?

19.00 Менск гучна патрабуе перамен. Знакамітая песня Віктара Цоя гучыць са сталічных вокнаў.

19.00 Жыхар Пружанаў да 19.00 вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над домам.

19.00 Салідарнасць з Беларуссю выказала французская Ніца. Merci!

19.00 Гучны пачатак у Флэшмоба салідарнасці Менску. Разам з жыхарамі горада ў акцыі ўдзельнічаюць і іх чацвераногія сябры.

19.00 Прывітанне з Рудзенска. Чакаем перамен і новага жыцця

19.00 Салідарнасць з Беларуссю ў сталіцы Еўразвязу. Пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў у нашай краіне прайшоў у Брусэлі.

19.00 Як заўсёды, шумна на Новай Баравой у Менску. Жыхары мікрараёна дзеляцца яркімі фота.

19.00 Сёння беларусаў падтрымаў нямецкі горад Дзюсельдорф.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках