11 чэрвеня 2026, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: Атмасфэра на мітынгу ў Менску склалася святочная

7
«Нямецкая хваля»: Атмасфэра на мітынгу ў Менску склалася святочная
ФОТА: «Радыё Свабода»

Ужо да пачатку акцыі на плошчы Бангалор былі тысячы чалавек.

У Беларусі трэба неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, з такой заявай у нядзелю, 19 ліпеня, выступіла на агітацыйным пікеце ў Мінску кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, якая на гэтым тыдні была зарэгістраваная, піша «Нямецкая хваля».

Штаб Ціханоўскай раней аб'яднаўся з камандамі альтэрнатыўных кандыдатаў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якім Цэнтральная выбарчая камісія краіны адмовіла ў рэгістрацыі. Гэта - першы пікет Ціханоўскай у сталіцы пасля аб'яднання.

"Трэба вызваліць усіх палітычных вязняў і эканамічных зняволеных", - заявіла яна. Ціханоўская адзначыла, што "праз гнюсную правакацыю" ейны муж "не можа яе падтрымаць". "Хлопцы, я не здалася таму, што ўвесь час адчувала вашу падтрымку. Мне казалі: "Света, нельга здавацца", - дадала яна.

"Пагроза для ўлады - гэта не кандыдаты"

Звяртаючыся да прысутных, якія неаднаразова перапыняўлі ейны выступ авацыямі і скандаваннем: "Света, Света!", Ціханоўская выказала меркаванне, што "сіла і пагроза для ўлады - гэта не кандыдаты". "Гэта людзі Беларусі, якія не хочуць больш жыць у прыніжэнні", - упэўненая Ціханоўская.

Перад сцэнай пад голым небам каля плошчы Бангалор у Менску сабралася мноства удзельнікаў. Як перадае карэспандэнт "Нямецкай хвалі», ужо да пачатку выступу іх налічвалася блізу 2300.

Лік тых, хто прыйшоў на акцыю, які падаюць СМІ - 10 тысяч. Некаторыя з сабраных былі ў масках. На белы экран за сцэнай выводзіліся лозунгі выбарчага штаба кандыдата. Ці не ўпершыню на гэтай пляцоўцы мітынг і заявы выступоўцаў суправаджаліся сурдаперакладам.

Неўзабаве пасля пачатку акцыі ўзніклі праблемы з сувяззю, трансляцыя, якую вялі некаторыя СМІ, перапынілася.

Мноства аўтамабіляў, што праязджалі непадалёк ад плошчы, сігналілі, рэагуючы на пікет. Неўзабаве адкрытая прастора перастала змяшчаць усіх ахвочых. Атмасфэра склалася амаль святочная: хтосьці прынёс звязак паветраных балонікаў, іншыя прыйшлі ў футболках з крэатыўнымі надпісамі: "Верым, можам, пераможам", "Сам ты небарака"! Апошняе стала спасылкай на словы Лукашэнкі.

На заканчэнне свайго выступу Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што людзі ўсё адно "ўзнімуцца з канап і абароняць свой голас".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках