18 красавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Клецка: Кожны дзень у лякарню прывозяць людзей, заражаных каранавірусам

6
Жыхар Клецка: Кожны дзень у лякарню прывозяць людзей, заражаных каранавірусам
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Дыягназы ставяць «пнеўманія», нягледзячы на відавочныя сімптомы, тэсты не робяць.

Жыхары Клецка расказваюць, як у іх горадзе "перамаглі" Covid-19, паведамляе телеграм-канал "Баста!".

"Хачу на сваім прыкладзе распавесці як "перамагаюць каранавірус", - піша чытач. - Днямі высветлілася, што акрамя нас, бацькоў, дадатны тэст мае і сын.

Учора жонка закрыла лісток непрацаздольнасці, скончыўся тэрмін ізаляцыі, надумала даведацца пра сына. Выйшла медсястра і ў руках у яе было 3 аркушы фармату А4. Кожны аркуш з двух бакоў надрукаваны, падзелены на дзве часткі. І запоўнены звесткамі толькі дзяцей!

Гэта толькі горад Клецк, у кожнага дзіцяці ёсць бацькі, выходзіць, колькасць заражаных вельмі вялікая"

"У ЦРБ Клецка кожны дзень прывозяць людзей, заражаных каранавірусам. Дыягназы ставяць "пнеўманія", нягледзячы на відавочныя сімптомы, тэсты не робяць. У асноўным, паджылыя людзі з вёсак раёна - яны вераць таму, што ім кажуць лекары, не спрачаюцца", - піша іншы чытач з Клецка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках