26 красавiка 2024, Пятніца, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ўвяла абавязковае тэставанне для падарожнікаў з рызыкоўных краін

Нямеччына ўвяла абавязковае тэставанне для падарожнікаў з рызыкоўных краін
ФОТА: POLITICO.COM

Для гэтага ў аэрапортах абсталююць дадатковыя лабараторыі.

Вандроўцы, якія вяртаюцца ў Нямеччыну з рэгіёнаў з высокай рызыкай заражэння каранавірусам, з суботы павінны абавязкова здаваць тэсты.

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Енс Шпан, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Spiegel.

Для гэтага ў аэрапортах абсталююць дадатковыя лабараторыі, а таксама створаць іх у месцах прыбыцця турыстаў на цягніку або аўтамабілі.

Ужо цяпер ёсць магчымасць для ўсіх прыезджых прайсці бясплатнае тэставанне цягам 72 гадзін пасля прыбыцця ў Нямеччыну.

Шпан падкрэсліў, што тэсты павінны быць бясплатнымі. «Я не веру ў дэбаты пра тое, што хто можа дазволіць сабе адпачынак, можа дазволіць сабе і тэст. Мы не павінны рабіць пытанні тэставання сацыяльных пытанняў», - сказаў ён.

Міністр аховы здароўя падкрэсліў, што яму зразумела, што абавязковы тэст можа быць расцэнены як «умяшанне ў свабоду асобы». «Аднак гэта ўмяшанне «разумнае», - дадаў ён.

Таго, хто адмовіцца прайсці тэст, могуць аштрафаваць на суму да 25 000 еўраў.

Краіны з высокай рызыкай заражэння вызначаныя ў спісе на сайце Інстытута Роберта Коха, сярод іх - і Украіна. З краін ЕЗ у спісе толькі Люксембург і тры гішпанскія рэгіёны - Арагон, Каталонія і Навара.

Цэнтральным крытэрыем з'яўляецца тое, у якіх краінах або рэгіёнах за апошнія сем дзён было больш за 50 новых інфікаваных са 100 000 жыхароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках