19 сакавiка 2024, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кібер-партызаны здолелі спыніць працу падатковай?

161
Беларускія кібер-партызаны здолелі спыніць працу падатковай?

Карнікі сёння парушылі ўмовы ультыматуму.

З'явіліся звесткі, што беларускія кібер-партызаны заблакавалі паступленне падаткаў «таракану».

Незалежныя тэлеграм-каналы паведамляюць што першыя зве юрыдычныя асобы з рознымі ключамі не змаглі падлучыцца да асабістага кабінета на сайце падатковай.

У сваім тэлеграм-канале кібер-партызаны ўскосна пацвярджаюць, што атакуюць падатковую сістэму.

Нагадаем, што беларускія кібер-партызаны выставілі ультыматум Караеву і Лукашэнку.

«Калі 13.09.2020 года затрымаюць хаця б аднаго пратэстоўца, то Беларусь забудзе, што такое падаткі да таго моманту, пакуль арышты не спыняцца і Лукашэнка не пакіне сваю пасаду. Інакш, будзе вельмі балюча...

Будзе вельмі балюча, спачатку падатковая сістэма ляжа, потым электрычнасць у краіне скончыцца, потым банкаўская сістэма ляжа... Яно вам трэба?», - папярэдзілі кібер-партызаны.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках