19 сакавiка 2024, aўторак, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты БДУІР выйшлі на Марш адважных людзей

7
Студэнты БДУІР выйшлі на Марш адважных людзей

Відэафакт.

Як паведамляе Telegram-канал «адлічана», студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на Марш адважных людзей. Адзначым, што сёння акцыі праводзяць студэнты Беларускага дзяржаўнага і Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэтаў.

«БДУІР - месца смелых, разумных і таленавітых людзей, якія ніколі не будуць мірыцца з такой непавагай і грэбаваннем да сябе. Спазніцца на пару на 10 хвілін - не страшна, бо вашы аднагрупнікі спазняюцца на 15 дзён. Сёння на пары вы не далічыліся некалькіх чалавек, а заўтра могуць не далічыцца вас.

Цяпер той час, калі нельга маўчаць, калі важная пазіцыя і ўдзел абсалютна кожнага, бо ахвяры, якія панеслі вашы таварышы, не павінны быць марнымі.

Мы павінны паказаць, што нас нельга задушыць, выклікаючы на размовы і пагражаючы пратаколамі!

Абыякавасць цісне, саджае і...забівае.

Час смелых, а не баязліўцаў! Жыве Беларусь!» - гаворыцца ў заяве студэнтаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках