26 красавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зраўняўся з Байдэнам у двух ключавых штатах, але адстае ў астатніх

20
Трамп зраўняўся з Байдэнам у двух ключавых штатах, але адстае ў астатніх
ФОТА: CARLOS BARRIA/MARK MAKELA/REUTERS

Толькі ў Мічыгане і Вісконсіне ёсць відавочная перавага Байдэна.

Чарговае сацыялагічнае апытанне ў ключавых амерыканскіх штатах, дзе можа вызначацца вынік выбараў прэзідэнта ЗША, паказвае, што менш чым за 40 дзён да галасавання кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн апярэджвае свайго канкурэнта, рэспубліканца Дональда Трампа, піша «Люстэрка тыдня».

Свежыя апытанні ад Reuters і Ipsos паказалі перавагу Байдэна ў Арызоне, Мічыгане, Паўночнай Караліне і Вісконсіне. У Фларыдзе і Пенсільваніі паказчыкі кандыдатаў роўныя:

• Арызона: Байдэн 47%, Трамп 46%

• Фларыда: Байдэн 47%, Трамп 47%

• Мічыган: Байдэн 49%, Трамп 44%

• Паўночная Караліна: Байдэн 49%, Трамп 46%

• Пэнсыльванія: Байдэн 47%, Трамп 47%

• Вісконсін: Байдэн 48%, Трамп 43%

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках