29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Смалявічаў адправілі лісты ўсім палітвязням

Жыхары Смалявічаў адправілі лісты ўсім палітвязням

Лакаматыў дабра і салідарнасці вельмі хутка дабярэцца да мэты.

Жыхары Смалявічаў адправілі лісты ўсім палітвязням

«Мы не забываем тых, хто трапіў пад жорны гэтага «калгаснага ржавага камбайна»! - пішуць жыхары Смалявічаў тэлеграм-каналу «Баста!».

- Мы верым, што наш лакаматыў дабра і салідарнасці вельмі хутка дабярэцца да мэты, бо мы сталі на правільныя рэйкі. Парадокс у тым, што склад рухаецца на поўнай хуткасці, а гэтыя рэйкі пракладваюць наперадзе беглыя смелыя і мэтанакіраваныя землякі.

Так, гэта цяжка. Але нельга спыняцца! Інакш цягнік сыдзе з рэек і кепска будзе ўсім, у тым ліку тым, што пракладаюць рэйкі. А ў вагонах едуць таксама нашы людзі, якія проста пачытваюць газетку і не заўважаюць тых высілкаў, што даводзіцца прыкладаць тым некалькім наперадзе складу. Яны проста хочуць даехаць да патрэбнай станцыі. А нашы вязні - гэта пасажыры, якія сядзяць на глухой закінутай станцыі і чакаюць цягніка. А раскладу няма, і невядома, ці прыедзе цягнік або стане на паўдарозе, або гэтыя рэйкі хтосьці пабудуе ў іншым кірунку.

Беларусы, мы пракладваем рэйкі ў правільным кірунку! Мы не маем права спыніцца!»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках