26 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія кватэры могуць рэкордна патаннець?

24
Менскія кватэры могуць рэкордна патаннець?

Рынак сталічнай нерухомасці абрынуўся да сямігадовага мінімуму.

У Менску ў 2020 годзе агулам было здзейснена 11 164 угоды куплі-продажу кватэр, паведамляе Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

Аналітыкі агенцтва нагадваюць, што яшчэ ніжэйшае значэнне назіралася ў 2014 годзе - тады на рынку было зарэгістравана 11 134 угоды куплі-продажу кватэр, пішуць naviny.by.

Асобна ў чацвёртым квартале ў Менску было здзейснена 2 170 угод куплі-продажу кватэр, што на 22,7% менш, чым у трэцім квартале 2020 года, і на 40,4% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

«Чацвёрты квартал 2020 года паказаў самы нізкі квартальны паказчык у колькасці ўгод за апошнія 6 гадоў, значэнне ніжэйшае было адзначана ў першым квартале 2015 года, тады было зафіксавана 2 052 угоды куплі-продажу», - адзначаюць аналітыкі Нацыянальнага кадастравага цэнтра.

Нагадаем, попыт на кватэры ў Менску да сярэдзіны мінулага года знаходзіўся на досыць высокім узроўні, аднак, са звестак удзельнікаў рынка нерухомасці, у жніўні-верасні значна скараціўся. На думку экспэртаў, гэта стала вынікам узнікдага палітычнага крызісу і згортвання крэдытавання.

Як паведамлялася, пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ў банкаўскай сістэме ўзнік дэфіцыт рублёвай ліквіднасці. Са слоў прадстаўнікоў банкаўскага сектара, пасля 9 жніўня ў краіне на фоне палітычнага крызісу ўзмацніліся дэвальвацыйныя чаканні і назіраўся павышаны попыт на рублёвыя крэдыты з боку насельніцтва.

Каб збіць падвышаны попыт на рублёвыя крэдыты, Нацбанк з 24 жніўня абмежаваў выдачу рублёвай ліквіднасці камерцыйным банкам і ўжо тройчы пралангаваў гэты мараторый.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках