10 траўня 2026, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэба старацца захоўваць бадзёрасць духу і дзяліцца ёй з родзічамі ды блізкімі»

2
«Трэба старацца захоўваць бадзёрасць духу і дзяліцца ёй з родзічамі ды блізкімі»
ФОТА: «НАША НІВА»

Кідаючыся ў роспач, мы працуем на дыктатара.

Кідаючыся ў роспач, мы працуем на дыктатара нашмат больш эфектыўна, чым ягоная кволая дзяржаўная прапаганда. Тэлеграм-канал Кукловод и овца аб узмацненні пакарання паводле шэрагу артыкулаў і рэакцыі грамадства.

- Што такое строгае і мяккае пакарання - залежыць ад ступені развіцця і прынятых нормаў грамадства. У нармальных дзяржавах менавіта гэта рэгулюе ступень жорсткасці пакаранняў.

У Беларусі ўсё інакш, рэжым не мае легітымнасці, а таму дзейнічае паводле правілаў акупацыйнай адміністрацыі. Для іх пакаранне - гэта перш за ўсё стварэнне атмасфэры страху і роспачы сярод людзей. Чым больш строгае пакаранне - тым мацнейшы страх.

Але нават акупацыйная адміністрацыя не можа выкручваць строгасць на максімум, бо баіцца народнага паўстання. Логіка простая: чым мацнейшы супраціў людзей, тым больш рэжым баіцца пераходзіць на новы ўзровень жорсткасці.

Чым мацней ты супраціўляешся, тым менш цябе б'юць. Калі ж ты ў пакоры прымаеш узмацненне законаў, запалохваць цябе можна бясконца.

Акупацыйная машына мае і іншую граніцу - фізічную. Калі рэпрэсіўная машына слабая, то і ажыццяўляць тэрор супраць людзей ёй цяжка. Таму калі работнік дзяржаўнага прадпрыемства працуе на ім добра замест таго, каб сыходзіць у страйк або італійскі страйк, ён патурае ўзмацненню жорсткасці закона. Калі чалавек купляе прадукцыю, звязаную з прарэжымным бізнэсам, ён таксама патурае ўзмацненню рэпрэсій. Калі чалавек укідваецца ў роспач і апатыю, ён таксама патурае ўзмацненню жорсткасці.

Лукашэнка і асяроддзе выяўна далі зразумець - яны адмаўляюцца ад барацьбы за сімпатыі насельніцтва. Усе намаганні накіраваныя на тое, каб залагодзіць мізэрны адсотак насельніцтва: міліцыянтаў і начальнікаў. Для ўсяго ж беларускага народа нарыхтаваны толькі страх. Гэта адзіны механізм, які застаўся ў Лукашэнкі.

Адзіны ягоны шанец на выжыванне - нашы апатыя, нуда і роспач. Дэманстратыўна бессэнсоўны і выпадковы пераслед беларусаў накіраваны менавіта на гэта. Таму нам, як бы ні было цяжка, трэба старацца захоўваць бадзёрасць духу і дзяліцца ёй з родзічамі ды блізкімі. Інакш кожны раз, кідаючыся ў роспач і пагатоў распаўсюджваючы яго сярод іншых людзей, мы працуем на дыктатара нашмат больш эфектыўна, чым ягоная кволая дзяржаўная прапаганда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках