Джыліян Андэрсан стала голасам беларускіх палітзняволеных
- 10.05.2026, 20:04
- 1,152
Актрыса бярэ ўдзел у беларускім павільёне на Венецыянскай біенале.
Актрыса Джыліян Андэрсан бярэ ўдзел у беларускім павільёне «Official. Unofficial. Belarus», створаным Свабодным тэатрам на Венецыянскай біенале. Вось чым яна падзялілася з мільёнамі падпісчыкаў, паведамляе «Салідарнасць».
«Я ганаруся тым, што працавала разам з гэтай камандай, падаўшы свой голас для запісаных сведчанняў нядаўна вызваленых беларускіх палітзняволеных у межах гэтага праекта.

Іх моцныя гісторыі распавядаюць пра тое, што значыць страціць свой дом і сваю сям'ю; пра тое, як зноў адшукаць сябе і паспрабаваць стварыць новы дом у іншай краіне. Данесці гісторыі гэтых мужных людзей да свету жыццёва важна», – напісала ў сторыс Instagram зорка сусветнага кінематографа.
Разам з Джыліян Андэрсан гісторыі агучвалі Стівен Фрай, Джуд Лоў, Джоана Ламлі.
Павільён «Official. Unofficial. Belarus» раскрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітзняволеных, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы. Галоўная ідэя: беларуская культура існуе не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй.