26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лукашэнка правакуе нафтавую вайну РФ супраць сябе

10
СМІ: Лукашэнка правакуе нафтавую вайну РФ супраць сябе

Ці спыніць «Транснафта» пастаўкі нафтапрадуктаў праз Беларусь?

Нафтавыя стасункі Расеі і Беларусі пасля года спакою зноў пачынаюць абвастрацца. «Транснафта» абдумвае магчымасць спынення аперацый сваёй беларускай «дачкі» праз рэзкае павышэнне падаткаў і ціску сілавых структур, піша finanz.ru.

«Захад-Транснафтапрадукт», што пампуе бензін з расейскіх і беларускіх НПЗ у Вугоршчыну і Латвію, можа прыпыніць дзейнасць, заявіў прэзідэнт «Транснафты» Мікалай Токараў. З пачатку года Менск з 18% да 50% падвысіў стаўку падатку на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў, а таксама ўвёў экалагічны падатак.

«Прадпрыемства абяскроўленае, там працуе 700 чалавек беларускіх грамадзян, і прадпрыемства працуе ў «мінус». Вядома, гэтая сітуацыя не можа задавальняць «Транснафту», - сказаў Токараў, дадаўшы, што становішча беларускай «дочкі» «пагоршанае рукатворна» ўладамі краіны.

У справу, са словах Токарава, уключыліся беларускія праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі.

«Мы правядзём вельмі ўважлівы аўдыт эканамічны, хоць нам і так ужо ўсё зразумела, і пастанову будзем прымаць зыходзячы з перспектывы. Вось найбліжэйшым часам, праз два-тры тыдні, будзе падпісанне вялікага пакета ўзгодненых дакументаў двухбаковых, калі пасля гэтага сітуацыя не зменіцца, ну тады аж да прыпынення дзейнасці прадпрыемства давядзецца разглядаць пытанне», - сказаў кіраўнік «Транснафты».

У пачатку года «Транснафта» папярэджвала, што, значна падвышаючы падаткі, Менск стварае ўмовы для банкруцтва «Захад-Транснафтапрадукту» з магчымай наступнай нацыяналізацыяй прадпрыемства. Паводле ацэнак кампаніі, новы падатковы рэжым прынясе ёй 700-800 млн рублёў страты штогод.

Афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін тады тлумачыў, што 50-адсоткавы падатак - дыскрымінацыйны, бо ўведзены толькі ў дачыненні да «Захад-Транснафтапрадукту», а на кампаніі беларускага паходжання не распаўсюджваецца.

Лукашэнка раней заяўляў аб магчымай нацыяналізацыі расейскіх трубаправодных актываў у 2019 годзе, калі Масква і Менск спрачаліся аб коштах на нафту. Ён пагражаў забраць дзве з трох нітак нафтаправода «Дружба», праз які праходзіць кожны пяты барэль расейскай нафты на экспарт.

«У мяне тры трубы нафтаправода «Дружба». Я адну забіраю на першым этапе і пастаўлю на нашы НПЗ. Пойдзе нармальна - забяру рэверсам другую трубу. У вас застанецца адна», - казаў тады Лукашэнка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках