7 снежня 2021, aўторак, 8:19
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікрабіёлаг адказала на самыя вострыя пытанні аб вакцынах, якімі прышчапляюць у Беларусі

56
Мікрабіёлаг адказала на самыя вострыя пытанні аб вакцынах, якімі прышчапляюць у Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На чым можа быць заснаваны выбар на карысць таго ці іншага прэпарата.

Супрацоўніца Манчэстэрскага гарадскога ўніверсітэта Вікторыя Дароніна ў эфіры «Свабода Premium» адказала на галоўныя пытанні пра вакцынацыю, якія цікавяць беларусаў.

- У Беларусі даступныя дзве асноўныя вакцыны - «Спадарожнік», расейскі ці беларускі, і розныя варыянты кітайскай вакцыны, «Сінафарм», «СінаВак». Кітайская вакцына - гэта традыцыйная вакцына, якімі нас прышчаплялі ад розных іншых вірусаў, ад свінкі, адру, коклюшу і г.д. Гэта значыць, бярэцца проста вірус, забіваецца і выкарыстоўваецца для атрымання антыцелаў у чалавека, антыген выклікае ўзнікненне антыцелаў.

Расейскі «Спадарожнік» заснаваны на іншай тэхналогіі. Гэта не бялок, гэта ДНК, якую ўводзяць, і ўжо з ДНК счытваецца бялок віруса ў саміх клетках. Людзі гэтага баяцца, ёсць міфы, што раз гэта ДНК, значыць, яна ўбудуецца кудысьці там у ДНК чалавека. Гэта ўсё няпраўда. Гэтыя ДНК зробленыя такім чынам, што яны не могуць множыцца. Іх дзеянне заканчваецца ў клетцы.

Мікрабіёлаг зняпраўдзіла і іншыя папулярныя сцвярджэнні аб небяспецы расейскай вакцыны.

- Яшчэ адно пярэчанне супраць «Спадарожніка» заснаванае на тым, што гэтая вакцына цалкам новая і нявыпрабаваная і што нібыта на беларусах праводзяць выпрабаванні. Трэба сказаць, што такога тыпу вакцына, заснаваная на ДНК, ужо не першая. У 2006 годзе з'явілася вакцына супраць Эболы, якая выкарыстоўвала той жа прынцып.

Таксама скептыкі сцвярджаюць, што «Спадарожнік» мае доўгатэрміновыя наступствы і мы не ведаем, што будзе. Аднак пасля выпрабаванняў вакцыны супраць Эболы прайшло 15 гадоў і ніякіх асаблівых наступстваў не зарэгістравана. Пры гэтым яна была праведзеная на Захадзе і, калі б нейкія наступствы былі, гэта стала б вядома, - адзначыла мікрабіёлаг.

Ірына патлумачыла, на чым можа быць заснаваны выбар на карысць той ці іншай вакцыны.

- Кітайскія вакцыны менш эфектыўныя, чым той жа «Спадарожнік». Аднак тыя людзі, якія баяцца новых тэхналогій, яны могуць іх выбраць. У іх таксама досыць высокая эфектыўнасць, і калі вы прышчапіліся кітайскай вакцынай, то вы не памраце, можаце захварэць, нават у лякарню трапіць у некаторых выпадках, калі ў вас дрэнна з імунітэтам, але, тым не менш, гэта палегчыць сустрэчу з вірусам.

Вакцына «АстраЗенека» заснаваная на тым жа прынцыпе, што і «Спадарожнік». Гэта зноў жа вірус, які не можа развівацца ў клетках, куды ўсталяваны ген аднаго з бялкоў віруса. І гэты бялок - гэта антыген, на які з'яўляюцца антыцелы.

І хоць я сама цяпер жыву ў Брытаніі, я павінна прызнаць, што «АстраЗенека» менш эфектыўная, чым «Спадарожнік». У расейскай вакцыны паказана больш высокая эфектыўнасць для людзей старэйшага пакалення, таму я б рэкамендавала пасля 50-60 гадоў усім прышчапляцца менавіта «Спадарожнікам».

З «АстраЗенекай» былі праблемы з частатой некалькі на мільён у тым, што ў моладзі, больш у жанчын, пасля ўзнікалі кровазліцці. У «Спадарожніка» такіх наступстваў не выяўлена. Зразумела, што ніхто не верыць расейскім звесткам, але «Спадарожнік» быў ужыты ў некалькіх краінах. Дапусцім, у Аргенціне не зарэгістравалі ніводнай смерці пасля вакцынацыі «Спадарожнікам». А ім няма ніякага сэнсу ўтойваць нейкія звесткі.

Так, Расея ўсё зрабіла для таго, каб яе звесткам не верылі. Яны абвясцілі пра тое, што ў іх ёсць вакцына, калі прайшлі толькі першую і другую стадыі клінічных выпрабаванняў. Гэта падарвала аўтарытэт.

Тое ж самае было і з беларускай вакцынай, калі заявілі аб тым, што яна «беларуская». Напраўду ў Беларусі яе не вырабляюць, ім не дазволілі. З Расеі пастаўляюць паўфабрыкат, які проста разліваюць на РУП «Белмедпрэпараты».

Такой жа эфектыўнай вакцынай, як «Спадарожнік», ці нават больш з'яўляецца Pfizer. Але яго ў Беларусі няма, - удакладніла мікрабіёлаг.

Спецыялістка раіць прышчапляцца абавязкова якой-небудзь вакцынай, бо «нават невялікая ахова лепш, чым яе поўная адсутнасць». Пры гэтым Вікторыя Дароніна падкрэслівае, што вакцыны практычна не маюць супрацьпаказанняў.

- Для таго, каб прышчэпка падзейнічала, трэба два тыдні, а максімум імунітэту дасягаецца праз месяц пасля ўвядзення дзвюх доз. Таму чым хутчэй вы пачняце вакцынацыю, тым большая ў вас будзе ахова.

У Брытаніі проста не вакцынуюць, толькі калі ў вас станоўчы тэст на каранавірус або прайшло менш за чатыры тыдні пасля станоўчага выніку, або калі вы сталі кантактам.

Таксама маючы нейкую інфекцыю, нават калі гэта не каранавірус, лепш не прышчэплівацца, каб адначасова не нагружаць імунную сістэму яшчэ і прышчэпкай. Ва ўсіх астатніх выпадках варта вакцынавацца.

Людзі з хранічнымі захворваннямі паміраюць ад каранавіруса часцей, таму ім трэба прышчапляцца ў першую чаргу! Усім - і цяжарным, і анкахворым, і людзям з іншымі захворваннямі лепш прышчапіцца, - сцвярджае спецыялістка.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».