19 траўня 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны зварот працоўнага лідара Беларусі

6
Магутны зварот працоўнага лідара Беларусі

Шлях да свабоды.

Лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі выступіў са зваротам, у якім назваў тры прычыны заставацца дома з 1 лістапада.

Каранавірус

Беларусь захапіла самая буйная хваля каранавіруса. Кожны дзень выяўляюцца тысячы новых выпадкаў заражэння. Паміраюць сотні людзей. Толькі ўявіце, што ў вашым цэху, офісе ці будаўнічым аб'екце па пстрычцы пальцаў адначасова ўпалі мёртва 100-200 чалавек. Уявілі? Жахліва? А гэта адбываецца кожны дзень. І ўжо заўтра таксама можаце ўпасці вы, вашыя родныя і блізкія... Улады не робяць нічога, каб выратаваць гэтых людзей. А наадварот ствараюць камфортныя ўмовы для распаўсюджвання пандэміі. Сёння толькі вы можаце паклапаціцца пра сябе. Застаньцеся дома са сваёй сям'ёй. Выйдзіце на самаізаляцыю. Перачакайце пандэмію дома ў цяпле і ўтульнасці.

Эканоміка

Мы ўсе цудоўна ведаем, што Беларусь за 27 гадоў «лукавага» кіравання «крэпкімі гаспадарнікамі» ператварылася ў краіну трэцяга свету паводле ўзроўню эканомікі. Заробкі - самыя нізкія ў Еўропе. Заводы і прадпрыемствы развальваюцца на вачах. А калі і не развальваюцца самі, гэтаму спрыяюць тыя ж «гаспадарнікі» шляхам фінансавых махінацый, крадзяжоў і ўкладання «смачных» кантрактаў за адкаты. Тое ж тычыцца малога і сярэдняга бізнэсу. Рабаўніцкія падаткі і паборы на ўсіх дзяржаўных узроўнях прымушаюць таленавітых прадпрымальнікаў закрываць свой бізнэс або перавозіць яго за мяжу.

У гэтай сітуацыі страйк - гэта спосаб змяніць сваё жыццё і краіну да лепшага. Яшчэ раз нагадаю, Беларусь - на апошнім месцы паводле ўзроўню заробкаў. У самых развітых краінах Еўропы, дзе ўзровень жыцця і заробкаў у 5-8 разоў вышэйшы за беларускія, страйкі праходзяць з зайздроснай рэгулярнасцю, таму што людзі змагаюцца за свае правы. Страйкам людзі дабіваюцца падвышэння заробку, умоў працы або ўзроўню жыцця. Проста таму што ведаюць цану сабе і сваёй працы. Страйк - наш спосаб зрабіць сваё жыццё лепшым.

Свабода

Страйк - гэта шлях да свабоды беларускага народа. Гэта адзіны негвалтоўны спосаб пазбавіцца ад беззаконня з боку хунты. За ўсю гісторыю без кровапраліцця дыктатарскія рэжымы зрыналіся толькі страйкамі і перамовамі.

Страйк - шлях да свабоды і светлай будучыні нашай краіны. Калі сёння беларусы рызыкнуць не самымі вялікімі матэрыяльнымі дабротамі, то дастаткова месяца і наша краіна зменіцца да лепшага.

Не бойцеся нікога і нічога. Прыміце дакладную пастанову. Захавайце жыццё і здароўе сабе і сваім блізкім.

Разам пераможам! Страйку быць!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках