26 красавiка 2024, Пятніца, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк у Беларусі абвясцілі нават прыватнікі

6
Страйк у Беларусі абвясцілі нават прыватнікі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дробны і сярэдні бізнэс падтрымаў агульнанацыянальную стачку.

Да распачатай з 1 лістапада агульнанацыянальнай забастоўкі ў Беларусі далучыліся нават прыватнікі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання рабочых» (БАР):

«Прыватная фірма з 9 чалавек, з сённяшняга дня двое за свой кошт на тыдзень, адзін у адпачынку, адна з лістком непрацаздольнасці.

Прыватная кампанія ў г.Вілейка. 5 чалавек. Падтрымліваем страйк.

ІП, з сённяшняга дня не працую.

Уся мая сям'я ў складзе 5 чалавек засталася дома! Дзеці пасля канікулаў у школу не пойдуць! Прадуктаў стае! Разам да канца!», - пішуць прадстаўнікі дробнага і сярэдняга бізнэсу.

Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі заявіў аб пачатку страйку 1 лістапада.

Раніцай 1 лістапада, у першы дзень страйку, на «Мінскім аўтамабільным заводзе» і «Кавальскім заводзе цяжкіх штамповак» у Жодзіне спыніліся некаторыя цэхі.

Таксама стала вядома, што 1 лістапада ў Гомелі большая частка грамадскага транспарту не выехала на лініі. У адным з тралейбусных дэпо было выведзена са строю мноства тэхнікі.

Беларусы з 1 лістапада пачалі заставацца дома і выкладваць у сеціве фота аб сваім далучэнні да агульнанацыянальнага страйку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках