Лекар патлумачыў, калі COVID-19 асабліва небяспечны для дзяцей
- 13.11.2021, 21:33
- 10,330
Чарговым разам была падкрэслена важнасць вакцынацыі.
Спалучэнне COVID-19 і дзіцячых інфекцыйных захворванняў можа прывесці да сур'ёзных пашкоджанняў арганізма і нават смерці. Пра гэта, як паведамляе ria.ru, заявіў расейскі лекар-педыятр, доктар медыцынскіх навук Сяргей Токараў.
«Гэта фатальна <…> калі ў адным арганізме адбудзецца сустрэча каранавіруса і дзіцячых інфекцый у не прышчэпленых ад іх дзяцей», — гаворыць спецыяліст.
Са слоў Токарава, небяспечна заражацца дзіцячымі хваробамі, у прыватнасці адрам, коклюшам, і ў постковідны перыяд.
Ён адзначыў: калі дзіця ў гэты перыяд было аслабленае і не прывівалася, шанцы на акрыянне будуць невялікія.