«Ён павінен выбачыцца»
- 3.10.2026, 20:45
- 1,320
Беларусы ўступіліся за маці школьніка, якую выгналі з канцэрта ў мінскай гімназіі.
Жанчына па імя Таццяна апублікавала ў Threads відэа, у якім са слязьмі расказала пра тое, што адбылося. Паводле яе слоў, апошні раз яна была ў навучальнай установе на канцэрце, прысвечаным Масленіцы, і з таго часу ў гімназію не заходзіць: дачка выхадзіць да яе сама, а яна адвозіць яе дадому.
«Сёння папрасіла вахцёра: гадзіну стаю, чакаю, канцэрт доўгі, ці можна зайсці паглядзець. Прапусціў. І дырэктар пры ўсіх мяне выгнаў. З залы вывёў, сказаў: ахову зараз выклічу», — расказала жанчына.
Таццяна паведаміла дырэктару, што яна ягоная калега і раней працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе. Аховы яна не чакала. Паводле яе слоў, дырэктар таксама заявіў, што яна нібыта яго абражала.
«Я сказала: пайду сама, мяне не трэба выганяць у Год беларускай жанчыны. Ён сказаў: а што, вы не ведаеце, што ў школу нельга заходзіць на канцэрт?» — пераказала яна размову. Дырэктарам гімназіі № 4 з’яўляецца Андрэй Гоцман.
У каментарыях многія падтрымалі жанчыну і параілі напісаць скаргу ў аддзел адукацыі.
«Пакажыце, што вы таксама педагог. Ён павінен выбачыцца. Не бойцеся за дачку. Можаце пазначыць у лісце, што хвалюецеся з-за прадузятага стаўлення да яе пасля інцыдэнту. І яны будуць старацца ставіцца добра. Паверце, толькі пісьмовая прэтэнзія творыць цуды», — напісала адна з каментатарак.
Былая настаўніца, якую калісьці звольнілі і загадалі не пускаць у школу, дзе яна адпрацавала 25 гадоў і сама вучылася, пажадала Таццяне трымацца. Паводле яе слоў, з таго часу мінула пяць гадоў, яна засталася педагогам і жыве сваё найлепшае жыццё, а галоўнае — засталася чалавекам.
Іншы карыстальнік выказаў спачуванне, але заўважыў, што такі тон недапушчальны не толькі ў адносінах да жанчын і настаўнікаў, але і ў адносінах да любога з бацькоў, бабулі, дзядулі, брата або сястры.
Яшчэ адзін каментатар з жалем напісаў, што беларускія школы ператварылі ў турмы з прапускным рэжымам і аглядам рэчаў, і пашкадаваў дзяцей, якія вымушаныя жыць у такіх умовах.
data-text-post-permalink="https://www.threads.net/t/Dd_abWRjRiT"
data-text-post-version="0"
id="ig-tp-Dd_abWRjRiT"
style=" background:#FFF; border-width: 1px; border-style: solid; border-color: #00000026; border-radius: 16px; max-width:540px; margin: 1px; min-width:326px; padding:0; width:99.375%; width:-webkit-calc(100% - 2px); width:calc(100% - 2px);">
Паглядзець у Threads