3 кастрычнiка 2026, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дэсантнік прыкінуўся расіянінам і выведаў пазіцыі акупантаў

Украінскі дэсантнік прыкінуўся расіянінам і выведаў пазіцыі акупантаў
Фота: Reuters

Ворагі нічога не западазрылі.

Баец 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрычнай брыгады Яўген з пазыўным «Марячок» падчас аднаго з баявых выхадаў здолеў перэхітрыць акупантаў, выдаўшы сябе за расійскага вайскоўца. Як паведамляе «Главком», гісторыю штурмавіка брыгада распавяла ў сацыяльных сетках.

Падчас руху па тэрыторыі ўкраінскія байцы нечакана натыкнуліся на расійскага вайскоўца. Каб не раскрыцца і выйграць час, Яўген хутка выключыў радыёсувязь і перайшоў на рускую мову. Ён заявіў акупанту, што, маўляў, ідзе з суседняга лесу разам з пабрацімам і быў вымушаны пераапрануцца ў форму ЗСУ, бо іхняя згарэла.

«Я выключыў сваю рацыю, перайшоў на рускую мову, кажу: «Так і так. Вось мы ідзём з таго лесу, пераапрануліся ў іхнюю форму, бо наша згарэла». Так мы з ім пагаварылі», — успамінае Марячок.

Каб развеяць любыя падазрэнні, баец завёў нязмушаную размову: папрасіў у праціўніка цыгарэту і вады. Акупант нічога не западазрыў і нават спрабаваў перасцерагчы «сваіх» ад украінскіх беспілотнікаў. Да таго ж ён выдаў размяшчэнне іншых расійскіх пазіцый у пасадцы.

Атрымаўшы патрэбную інфармацыю, штурмавікі аператыўна адышлі ў сховішча, выйшлі на сувязь з камандаваннем і перадалі каардынаты ворага для паражэння беспілотнікамі.

Паводле слоў Марячка, расіяне на гэтым участку былі зняможаныя, без нармальнай сувязі і досведу. Звесткі, атрыманыя дзякуючы вайсковай хітрасці, дазволілі байцам 79-й брыгады паспяхова выканаць задачу і замацавацца на пазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲