26 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»-2: Шалёны Таракан заявіў пра новы «перахоп размоваў» на Захадзе

26
«Нік і Майк»-2: Шалёны Таракан заявіў пра новы «перахоп размоваў» на Захадзе

Мазаічная псіхапатыя прагрэсуе.

Лукашэнка 26 лістапада падчас наведвання мігрантаў у «Брузгах» заявіў аб перахопленым днём раней паведамленні на Захадзе, паведамляе telegraf.by.

«Учора мы перахапілі паведамленне: рэкамендацыя ўсім заходнім палітыкам не размаўляць з журналістамі, асабліва беларускімі і расейскімі», — цытуе ягоная прэс-служба.

Са слоў Лукашэнкі, «вось чаму яны два дні бегаюць ад вас. Ім дадзеная каманда: не падыходзіць да беларускіх журналістаў».

Што за «Нік і Майк»?

Справа ў тым, што Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб перахопленых размовах Захаду і раней. У верасні 2020 года на беларускіх дзяржтэлеканалах паказалі «перахоп размовы Берліна і Варшавы», якую ён раней анансаваў. У ёй і фігуравалі нейкі Нік і Майк.

Поўная расшыфроўка размовы выглядае так:

Варшава: Алё, добры дзень, Нік. Як нашы справы?

Берлін: Быццам бы ўсё па плане… Матэрыялы аб Навальным гатовыя. Будуць перададзеныя ў адміністрацыю канцлеркі. Чакаем яе заявы.

Варшава: Атручванне пацвярджаецца дакладна?

Берлін: Паслухай, Майк, у гэтым выпадку гэта не так важна… Ідзе вайна… А падчас вайны ўсякія метады добрыя.

Варшава: Згодзен. Трэба адбіць ахвоту Пуціну сунуць нос у справы Беларусі... Самы эфектыўны шлях - утапіць яго ў праблемах Расеі, а іх нямала! Тым больш, найбліжэйшым часам у іх выбары, дзень галасавання ў рэгіёнах Расеі.

Берлін: Гэтым і займаемся…

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках