26 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка робіць стаўку на сірыйцаў?

6
Лукашэнка робіць стаўку на сірыйцаў?
БАШАР АСАД

Дыктатар Асад таксама не зацікаўлены ў вяртанні грамадзян сваёй краіны дадому.

Дэпутат парламента Курдыстана, чалец парламенцкага камітэта ў сувязях з курдскай дыяспарай Чыя Шарыф (Chiya Sharif) паведамляе ў сваім твітары, што толькі ў Курдыстан з Беларусі ўжо вярнулася 2 350 чалавек. Раней гаворка ішла пра блізу 1 900 грамадзян Ірака, якія паляцелі з Беларусі, піша ў Telegram гісторык Аляксандр Фрыдман.

А вось эвакуацыйны рэйс авіякампаніі Cham Wings з Менска ў Дамаск, пра які пісала лонданская арабская газета Asharq Al-Awsat, учора так і не адбыўся. Калі рэйсы з Менска ў Багдад і Эрбіл будуць, відаць, працягвацца, то на сірыйскім кірунку працягвае панаваць зацішша. І гэтую асаблівасць лёгка растлумачыць: сірыйцы беларускім уладам цяпер значна важнейшыя за іракцаў.

Афіцыйны Менск не страчвае надзею адправіць пэўную частку мігрантаў у ЕЗ. Калі ЕЗ сапраўды пачне іх прымаць, то выбар будзе зроблены найперш на карысць людзей, якія маюць рэальны шанец на атрыманне прытулку. І ў іракцаў, а асабліва ў выхадцаў са стабільнага паводле блізкаўсходніх мерак Курдыстана, такія шанцы на парадак ніжэйшыя, чым у грамадзян Сірыі, якія прыбываюць з краіны, якой працягвае кіраваць крывавы дыктатар Башар Асад. Гэты важны партнёр рэжыму Лукашэнкі і сам не зацікаўлены ў вяртанні сірыйцаў, сярод якіх стае апанентаў сённяшняй сірыйскай уладзе.

І гэта, магчыма, і ёсць асноўныя прычыны, праз якія мэтанакіраваная эвакуацыя ў Сірыю не робіцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках