26 красавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы закрыць транзіт для Расеі ды Кітая

17
Лукашэнка гатовы закрыць транзіт для Расеі ды Кітая

Як адрэагуюць Пуцін і Сі Цызьпін.

“РИА Новости” апублікавала чарговы фрагмент інтэрв'ю Лукашэнкі расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву. У ім Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць перакрыць транзіт энэрганосьбітаў і тавараў у Еўропу ў адказ на дзеянні Польшчы і дэманструе веды аб стане дарог у краінах Балтыі.

“Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нехта там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы кажаце? - сказаў ён.

"Гэта значыць, вы гэта сур'ёзна?" - удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

“Вядома, сур'ёзна. Пэўна, сур'ёзна. Яны надумалі закрыць нам... Яны пастанавілі закрыць палякі мяжу з Беларуссю. Добра, закрывайце. Мы не вельмі часта ездзім у Еўразвяз. Наш інтарэс сёння ў Расеі, Кітаі і на Усходзе больш за ўсё. А калі я закрыю? Што будзе тады з гэтай плынню, якая пераважна ў Расею, Кітай ідзе праз нас? У Расеіі з Украінай там мяжа закрытая, паўднёвая. Гэта значыць, яны праз Украіну не пройдуць - толькі Беларусь. Праз Прыбалтыку на плячах насіць - там дарог няма, ты ж ведаеш. Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае гэтыя курыныя ўзяць у рукі, як у народзе гавораць, і падумаць, што ты ляпаеш. Ён закрые мяжу. Ну закрый, каму ты на шкоду закрыеш, сам сабе. А потым ты закрыеш, дык вось, як вы сказалі, а тады вы падумайце, як вы энэрганосьбіты будзеце купляць у Расеі», - сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што львіная доля транзіту праз Беларусь прыпадае менавіта на Кітай і Расею. Пекін ужо выказваў устурбаванасць заявамі Лукашэнкі. Расейскі бізнес і ўвогуле нясе сур'ёзныя страты праз авантуры дыктатара на межах з ЕЗ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках