27 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кропкі-танцоркі» набліжаюцца да мяжы: як выглядаюць начныя атакі мігрантаў на Польшчу.

1
«Кропкі-танцоркі» набліжаюцца да мяжы: як выглядаюць начныя атакі мігрантаў на Польшчу.

Польскія вайскоўцы апублікавалі відэа з цеплавізару.

Для назірання за польска-беларускай мяжой вайскоўцы выкарыстоўваюць прыборы начнога бачання і цеплавізары.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паказала, як з дапамогай гэтых прыбораў удаецца распазнаць падрыхтоўку беларускіх сілавікоў і мігрантаў да начных штурмаў мяжы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках