У Вільні да амбасады Беларусі прынеслі труну дыктатуры
2- 13.02.2021, 20:37
- 15,932
Акцыю арганізавала ўнучка легендарнай Ніны Багінскай.
13 лютага ў сталіцы Літвы Вільні адбылася акцыя, паведамляе «Белсат». Труну з дыктатурай пранеслі па цэнтры Вільні, ад пасольства Беларусі ў Літве да беларускага консульства.
Некаторыя жыхары Вільні ў падтрымку сігналілі з аўтамабіляў. Акцыю арганізавала Яна Чарняўская, унучка Ніны Багінскай, разам з сябрамі.
Удзел у акцыі ўзялі блізу 20 чалавек.




