10 траўня 2026, Нядзеля, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ўважаюць ЕЗ за асноўную стабілізацыйную сілу ў свеце

8
Украінцы ўважаюць ЕЗ за асноўную стабілізацыйную сілу ў свеце

Апублікаваныя вынікі сусветнага апытання, праведзенага Міжнароднай асацыяцыяй GALLUP.

ЕЗ апынуўся на першым месцы сярод глабальных сіл, ролю якіх украінцы ацэньваюць як стабілізацыйную. Пра гэта сведчаць вынікі сусветнага апытання, праведзенага Міжнароднай асацыяцыяй GALLUP у канцы 2020 года, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Фонд "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва.

Апытанне ахоплівае 45 краін і тэрыторый свету і больш за 42 000 дарослых грамадзян, што складае блізу 2/3 насельніцтва свету. Украінскую частку апытання праводзілі "Дэмініцыятывы".

50% рэспандэнтаў ва Украіне адказалі, што ўважаюць ролю Еўразвязу за стабілізацыйную. За дэстабілізацыйную яе ўважаюць 25%, і столькі ж - не вызначыліся з меркаваннем.

З нагоды ЗША думкі ўкраінцаў падзяліліся амаль напалову. За стабілізацыйную ролю Штатаў уважаюць 39%, тады як дэстабілізуе - 36%. Яшчэ 25% не вызначыліся з адказам.

Ролю Кітая ва Украіне ўважаюць за хутчэй стабілізацыйную, чым наадварот, але з невялікім адрывам: 35% супраць 29%, і 36% - не вызначыліся.

Абсалютнае першынство сілы, як дэстабілізацыйнай атрымала Расея - так мяркуюць 71% украінскіх рэспандэнтаў. Стабілізацыйнай яе ролю ўважаюць 12%, 17% - не вызначыліся.

Акрамя Украіны, РФ дэстабілізацыйнай сілай часцей за ўсё называлі ў Фінляндыі - 87%, Грузіі - 78%, Паўднёвай Карэі - 75%, Ярданіі -72% і Іспаніі - 70%.

Наадварот, часцей за ўсё ролю Расеі называлі стабілізацыйнай ў Кыргызстане, В'етнаме, Казахстане, Сербіі і на Філіпінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках