10 траўня 2026, Нядзеля, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка

19
Памёр салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка
Леонид Мархотко
Фото: spring96.org

Ён быў арганізатарам першага маршу шахцёраў на Менск.

Леанід Мархотка быў сябрам рады Беларускага Хельсінскага камітэта, а таксама прадстаўніком арганізацыі на Салігоршчыне, піша nn.by.

Ён быў сярод заснавальнікаў Беларускага незалежнага прафзвязу, удзельнічаў у арганізацыі шахцёрскіх страйкаў, першага маршу шахцёраў Салігорск-Менск, удзельнічаў у перамовах з урадам у 1990-х гадах.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, на якіх Леанід Мархотка быў доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ад Беларускага Хельсінскага камітэта, яму былі прысуджаныя агулам 30 дзён адміністрацыйнага арышту.

Рэдакцыя сайта Charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім Леаніда Мархоткі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках