26 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводзіны так званых праваабаронцаў - гэта здрада

20
Паводзіны так званых праваабаронцаў - гэта здрада
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Сэнс у пастанове суда, якому ніхто не давярае?

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з Берасця Андрэй Шарэнда жорстка выказаўся ў «Фэйсбуку» пра беларускіх праваабаронцаў:

- Сёння Сяргей Будкін заклікаў праваабарончую супольнасць расплюшчыць вочы і прызнаць Ігара Банцэра палітвязням. Жыццё Ігара цяпер у небяспецы. Вінаватыя ў гэтым таксама і праваабаронцы, якія цягнуць гуму. Раней я думаў, што віной усяму бюракратыя, а цяпер бачу, што гэта проста свінства і здрада.

Ад сябе хацеў бы дадаць, што маю жонку Паліну, як і Ігара Банцэра таксама не прызналі палітзняволенай. І не прызнаюць да прысуду. На жаль, нашым так званым праваабаронцам трэба пастанова суда. Суда, якому ніхто не давярае. Тое, што нехта да гэтага прысуду можа проста не дажыць, іх не турбуе. Цяпер у такой сітуацыі, як Паліна і Ігар, знаходзяцца сотні, а можа і тысячы чалавек. Праваабаронцы проста іх наважылі не заўважаць.

Паліна ўсё сваё жыццё прысвяціла Беларусі. Цяпер яна разлічваецца сваім часам за кратамі і здароўем за нашу агульную справу. Нягледзячы на псіхалагічны і фізічны ціск, я ведаю, яна справіцца. Яна моцная, нязломная!

Мне прапаноўваюць пісаць лісты, звароты і петыцыі, але я гэтага рабіць не буду. Гэта не наблізіць нас да перамогі. Хай гэта дробная здрада застанецца на сумленні так званых праваабаронцаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках