У Менску кіроўца з 2,65 праміле сабраў «паравоз» з 4 аўто
9- 21.03.2021, 16:19
- 5,136
Як мяркуецца, ён заснуў за стырном.
Кіроўца з 2,65 праміле зладзіў аварыю на сталічным праспекце Пушкіна, паведамілі ў ДАІ.
Здарэнне адбылося 20 сакавіка, блізу 22.45. Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы кіроўца Renault Megane ехаў з боку вуліцы Матусевіча і на скрыжаванні з вуліцай Прытыцкага рэзнуўся ў Peugeot, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора. Ад удару апошні прасунуўся наперад і пратараніў Renault Logan, а той - Opel.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Высветлілася, што вінаваты ў аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Медагляд паказаў 2,65 праміле алкаголю. Як мяркуецца, ён заснуў за стырном падчас руху.
