«Яндэкс» пацвердзіў паспяховы ўдар ЗСУ па дата-цэнтры: што вядома
4- 8.10.2026, 11:42
- 2,606
Украінцы ўпершыню паразілі падобны аб’ект.
«Яндэкс» пацвердзіў удар Сіл абароны Украіны па дата-цэнтры «Яндэкс ДЦ Сасава» у Разанскай вобласці Расіі. У выніку атакі цэнтр спыніў працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі.
Паводле звестак кампаніі, з-за атакі ўкраінскіх БПЛА ў дата-цэнтры ўзнік пажар, які закрануў частку інфраструктуры. Цяпер праца цэнтра апрацоўкі дадзеных цалкам спыненая, таму некаторыя сэрвісы «Яндэкса» могуць быць недаступныя карыстальнікам. Прафільныя службы ў Сасаве ліквідуюць наступствы удараў.
Дата-цэнтр атакавалі ў ноч на 8 кастрычніка. Як адзначаецца, гэта адказ на ўдары расійскай арміі па грамадзянскіх дата-цэнтрах у Кіеве і іншых гарадах Украіны. Да гэтага ЗСУ ні разу не «наведвалі» расійскія цэнтры апрацоўкі дадзеных.
З-за пажару ў «Яндэксе» здарыўся маштабны збой. Праблемы закранулі вылічальныя магутнасці, сеткі, сховішчы і базы дадзеных, воблачныя сэрвісы, сістэмы бяспекі і іншыя напрамкі працы найбуйнейшай расійскай тэхналагічнай кампаніі.

Будаўніцтва дата-цэнтра абышлося «Яндэксу» больш як у 6 млрд рублёў.