Ідыятызм лукашыстаў: чытанне кніг у электрычцы трэба ўзгадняць
26- 21.03.2021, 17:05
- 12,308
Чытанне кніг могуць прыраўняць да акцыі пратэсту.
Карыстачы ініцыятывы skarga.help адправілі зварот з нагоды затрымання пенсіянераў, якія чыталі кнігі беларускіх пісьменнікаў у электрычцы. Вось што адказалі ўлады, піша tut.by.

Нагадаем, у канцы лютага ў Менску затрымалі пенсіянераў, пасажыраў электрычкі, якая ехала ў накірунку Маладзечна. Ім выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі: паджылыя людзі чыталі ў цягніку кнігі беларускіх пісьменнікаў, паводле некаторых звестак, у кагосьці ў руках былі і бел-чырвона-белыя сцяжкі. Як распавядалі затрыманыя, у вагоне знаходзілася амаль 30 паджылых людзей. Пасля затрымання пенсіянераў адвезлі на Акрэсціна.
Некалькі тыдняў таму карыстальнікі ініцыятывы skarga.help адправілі зварот мясцовым уладам наконт гэтай сітуацыі.
Адміністрацыя Маскоўскага раёна адказала: «Чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў заканадаўствам не абмежаванае.
Разам з тым, калі чытанне кніг мае прыкметы, якія належаць да закона «Аб масавых мерапрыемствах», то правядзенне такога чытання трэба ўзгадніць у адпаведнасці з законам».
Як распазнаць гэтыя прыкметы, у адказе не паведамляецца.