26 красавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Лукашэнкі надыходзіць самы драматычны перыяд

15
Для Лукашэнкі надыходзіць самы драматычны перыяд
ФОТА: ONLINER

Абуджанае беларускае грамадства становіцца галоўным суб'ектам палітыкі.

«Ніякага трансферу ўлады быць у Беларусі не можа», - сказаў Лукашэнка. І ўдакладніў дэталі гэтага самага трансферу 2 сакавіка падчас нарады, у якім удзельнічалі прэм'ер Раман Галоўчанка, міністр абароны Віктар Хрэнін, дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале піша палітолаг Валер Карбалевіч.

Лукашэнка сказаў: «Усе, нават вы учатырох (удзельнікі нарады), можаце ўдзельнічаць у гэтых выбарах пасля новай канстытуцыі - у парламенцкіх, і ў прэзідэнцкіх».

Магчыма, такі больш-менш дакладны план і з'яўляецца галоўным вынікам перамоў у Сочы. Невыпадкова, што Лукашэнка так настойліва сцвярджае, што тэма «трансферу ўлады» ў Беларусі падчас сустрэчы з Пуціным не абмяркоўвалася. Калі ён нешта настойліва адмаўляе, то варта акурат на гэта звярнуць увагу.

Што ўсё гэта азначае?

Перш за ўсё, Беларусь уступае ў цэлы шэраг электаральных кампаніяў: мясцовыя «выбары», «рэферэндум» аб Канстытуцыі, прэзідэнцкія «выбары», парламенцкія «выбары». Ва ўмовах палітызаванага грамадства гэта азначае перманентны палітычны крызіс. Мы памятаем, чым скончылася прэзідэнцкая кампанія мінулага года. А тут цэлых чатыры кампаніі адразу. Нават калі іх і паспрабуюць сумясціць.

Ёсць вялікія сумневы, што ўладам атрымаецца правесці электаральныя кампаніі ў стэрыльных умовах.

І як будзе паводзіць сябе наменклатура, сілавікі пасля таго, калі пачнуцца гэтыя працэсы?

Увогуле, сам па сабе трансфер улады ва ўмовах жорсткага персаналістычнага рэжыму правакуе палітычны крызіс. А калі дадаць сюды абуджанае грамадства, якое прэтэндуе на статус суб'екта палітыкі, то Лукашэнку чакае вельмі драматычны перыяд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках