26 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выступіў з падтрымкай антырасейскіх санкцый ЗША

4
ЕЗ выступіў з падтрымкай антырасейскіх санкцый ЗША

Жазеп Барэль адзначыў, што расейская кібератака закранула ўрады і бізнэс ва ўсім свеце.

Краіны, якія ўваходзяць у Еўразвяз, выказалі сваю салідарнасць з ЗША, якія абвясцілі пра новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляе korrespondent.net.

Адпаведную заяву кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Жазэпа Барэля апублікавалі ў чацвер, 15 красавіка, у Брусэлі.

«Еўразвяз і ягоныя дзяржавы-чальцы выказваюць сваю салідарнасць са Злучанымі Штатамі ў сувязі з наступствамі шкоднаснай кібераперацыі, напрыклад кібераперацыі SolarWinds, якая, паводле ацэнкі Злучаных Штатаў, была праведзеная Расейскай Федэрацыяй», – адзначаецца ў ім.

Барэль адзначыў, што кібератака закранула ўрады і бізнэс ва ўсім свеце, у тым ліку ў краінах – чальцах ЕЗ.

Нагадаем, сёння прэзідэнт ЗША Джо Байдэн таксама падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расеі, якія адрасаваныя супраць 16 арганізацый і 16 фізічных асобаў РФ за ўмяшальніцтва ў выбары ЗША і кібератакі праз SolarWinds.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках