28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Калі ашчаджанні ў банку ў беларускіх рублях - яны могуць абясцэніцца

9
Эканаміст: Калі ашчаджанні ў банку ў беларускіх рублях - яны могуць абясцэніцца

У часы перамен лепш не вельмі спадзявацца на банкі і дэпазіты.

Нацбанк сумесна з урадам краіны ў выпадку пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі атрымалі права ўводзіць валютныя абмежаванні. Эканамісты нагадваюць, што напраўду і раней, нягледзячы на адсутнасць адпаведнага заканадаўства, кіраўніцтва краіны ўводзіла жорсткія абмежаванні на валютным рынку, паведамляе «Белсат».

Пасля падпісання указаў таракана змяняюцца некаторыя моманты, якія тычацца валютнага рэгулявання і валютнага кантролю. Адной з галоўных навінак з'яўляецца магчымасць увядзення Нацыянальным банкам разам з урадам на тэрмін не больш за адзін год валютных абмежаванняў у выпадках пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі і стабільнасці яе фінансавай сістэмы. Але, нягледзячы на тое, што адпаведнае заканадаўства з'явілася толькі цяпер, кіраўніцтва краіны і раней уводзіла жорсткія абмежаванні на валютным рынку.

У Беларусі які месяц назіраецца скарачэнне золатавалютных рэзерваў. Інфляцыя перавысіла межы, якія прагназаваў Нацбанк. Курс рубля вагаецца і ў красавіку абнавіў гістарычны рэкорд. Усё гэта сведчыць пра негатыўныя моманты ў эканоміцы.

«Наша эканоміка цяпер у крызісе, бо эканомікі без інвестыцый не бывае. А ў такія часы разлічваць на інвестыцыі, тым больш замежныя, не выпадае. А калі няма інвестыцый, немагчыма захаваць узровень вытворчасці на тым узроўні, які маем на сённяшні дзень. Тое, што ва ўрадзе кажуць аб дзяржаўных інвестыцыях, - гэта напраўду толькі друкаванне грошай. Гэтая мера не дасць новых тэхналогій, не павялічыць ВУП», - кажа эканаміст Леў Марголін.

Эканаміст Леў Марголін выказвае меркаванне, што ўлады разумеюць такія настроі людзей. Гэта і адлюстравана ў новым заканадаўстве.

«Так, дакументы рыхтаваліся раней, але менавіта цяпер яны выліліся ў адпаведны ўказ Лукашэнкі. Я думаю, што гэта зроблена не дарма, што ўказ пачне дзейнічаць не сёння, а праз тры месяцы. Гэта разлічана на тое, што ў людзей паўстануць страхі і негатыўныя чаканні, а праз тры месяцы яны нібыта знікнуць. Але хай страхі і знікнуць, а вось у Нацбанка з'явіцца рэальная магчымасць у любы момант увесці гэтыя абмежаванні. А я думаю, што Нацбанк увядзе абмежаванні, сітуацыя развіваецца такім чынам, што шмат негатыўных момантаў цяпер вядуць да гэтага. У часы перамен лепш не вельмі спадзявацца на банкі, дэпазіты. Калі ашчаджанні ў банку ў рублях - яны могуць абясцэніцца, а на валютныя - могуць быць уведзеныя абмежаванні да года і нельга будзе забраць свае грошы», - падсумоўвае Леў Марголін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках