Румынскі F-16 расстраляў расійскі дрон з гармат
1- 22.08.2026, 9:04
- 2,016
Відэафакт.
20 жніўня ў выключнай эканамічнай зоне Румыніі, прыкладна за 80 міль на ўсход ад Канстанцы, адбыўся чарговы інцыдэнт з беспілотнікам паблізу стратэгічнага радовішча прыроднага газу Neptun Deep. Раніцай берагавая ахова выявіла марскі дрон, начынены выбухоўкай, у некалькіх сотнях метраў ад пляцоўкі, дзе вядзецца здабыча газу. Каб нейтралізаваць пагрозу, у паветра паднялі два знішчальнікі F-16, і адзін з іх з дапамогай бортaвой гарматы знішчыў апарат.
Інфармацыю пацвердзіў выканаўца абавязкаў міністра абароны Румыніі Раду Міруцэ, які апублікаваў у сацыяльных сетках відэа знішчэння дрона з подпісам пра тое, што краіна абараняе свае інтарэсы. На кадрах бачна, як знішчальнік набліжаецца да мэты і адкрывае агонь, пасля чаго дрон падае ў ваду.
Румынскі F-16 з дапамогай гарматы M61 Vulcan сёння абясшкодзіў надводны дрон паблізу газаздабыўной платформы Neptune Deep у Чорным моры. pic.twitter.com/e2nshddjYj
— Vitaliy Trubnykov 🇺🇦 (@vokinburt_avia) August 20, 2026