10 траўня 2026, Нядзеля, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследчык Bellingcat: Расейскае ГРУ можа быць датычнае да выбухаў на вайсковых складах ва Украіне

5
Даследчык Bellingcat: Расейскае ГРУ можа быць датычнае да выбухаў на вайсковых складах ва Украіне

Почырк досыць стандартны і паўтараецца ў кожным з выбухаў.

Даследчык Хрысто Грозеў паведаміў, што ў Bellingcat уважаюць, што расейскае ГРУ можа быць датычнае да выбухаў на вайсковых складах боепрыпасаў ва Украіне ў 2014-2015 гадах. Журналіст паведаміў пра гэта ў эфіры Еспресо.TV.

«Спачатку трэба паглядзець чыста аналітычна і сказаць, калі Расея, калі ГРУ (Галоўнае ўпраўленне Генштаба Узброеных сіл РФ або Галоўнае разведвальнае кіраванне - рэд.) рабіла гэта ў краінах Еўрапейскага звязу, з якімі яны знаходзяцца ў стане нефармальнай вайны, то ці ёсць наогул шанец, што яны не рабілі гэтага ва Украіне, дзе ўжо даказана, што ў іх была агентурная сетка, і ідзе вайна? Гэта значыць аналітычная выснова можа быць адзіная: так, яны рабілі спробы падрыву ва Украіне таксама», - заявіў Грозеў.

Даследчык дадаў, што ўлічваючы апошнюю інфармацыю аб методыцы падрыхтоўкі выбухаў у Чэхіі і Балгарыі, у Bellingcat зрабілі выснову, што Расея можа быць датычная да выбухаў на вайсковых складах ва Украіне ў 2014-2015 гадах.

«Почырк досыць стандартны і паўтараецца ў кожным з выбухаў. Яны заўсёды прывозілі з сабой дэтанатары дыстанцыйнага кіравання з электрычным сілкаваннем. Гэта значыць маглі актываваць дэтанатар пазней, здалёку, з мабільнага. Але заўсёды спачатку яны ладзілі на складах пажар. І падчас пажару выкарыстоўвалі дэтанатар, каб гэта было падобна на просты пажар. Так рабілі ва ўсіх выпадках са складамі», - паведаміў журналіст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках