Колькасць вакцынацый супраць Covid-19 перавысіла у Польшчы 15 мільёнаў
- 13.05.2021, 21:35
- 1,790
Польшча паскорыла выхад з карантыну.
Адказны за праграму вакцынацыі міністр Міхал Дворчык паведаміў у Twitter, што ў Польшчы зроблена больш за 15 мільёнаў прышчэпак супраць Covid-19, паведамляе «Радио Польша».
- Мы толькі што перавысілі ўзровень 15 млн прышчэпак, - паведаміў у чацвер у Twitter кіраўнік адміністрацыі прэм'ер-міністра, упаўнаважаны ўрада ў нацыянальнай праграме вакцынацыі, Міхал Дворчык. Ён таксама заклікаў палякаў у сваім допісу зарэгістравацца на прышчэпку ад каранавіруса.
«Мы толькі што дасягнулі ўзроўню 15 мільёнаў прышчэпак. Словы падзякі ўсім людзям, якія працуюць у нацыянальнай праграме вакцынацыі. Мы рэкамендуем усім людзям, якія нарадзіліся ў 2003 годзе і пазней зарэгістравацца на прышчэпку ад Covid-19.
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла раніцай у чацвер пра 3730 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. За мінулыя дні ад COVID-19 памерлі яшчэ 342 чалавекі. На 13 траўня ў Польшчы пацверджаны амаль 2 млн 846 тысяч выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, уключаючы больш за 71 тысячу смяротных зыходаў і звыш за 2,5 млн ачунялых.
Нагадаем, урад Польшчы прыняў пастанову скарэктаваць план выхаду з локдаўна. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі 12 траўня.
Між іншым, гаворка ідзе пра паскарэнне зняцця абмежаванняў з працы тэатраў і кінатэатраў - іх плануецца ў Польшчы адкрыць раней за прынятыя дагэтуль тэрміны.
Гэтыя ўстановы адкрыюцца з 21 траўня. Яны павінны будуць працаваць з абмежаваннямі на колькасць наведвальнікаў і іншымі захадамі бяспекі.
У той жа час прэм'ер заклікаў людзей не аслабляць пільнасць і асцярожна карыстацца паслабленнямі.