19 красавiка 2024, Пятніца, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст каманды Англіі стаў самым маладым гульцом у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы

Футбаліст каманды Англіі стаў самым маладым гульцом у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы

Джуд Белтнгем - выхаванец ангельскага «Бірмінгэма».

Паўабаронца каманды Англіі Джуд Белінгэм стаў самым маладым футбалістам, які адыграў у матчы чэмпіянату Еўропы, піша «Новое время».

Белінгеэм выйшаў на замену на 82-й хвіліне ў матчы з Харватыяй, памяняўшы капітана каманды Гары Кейна.

На момант дэбюту на Еўра Белінгэму споўнілася 17 гадоў і 349 дзён.

Такім чынам, Белінгэм выперадзіў у гэтым паказчыку Етра Вілемса з Нідэрландаў, які на Еўра-2012 адыграў ва ўзросце 18 гадоў і 71 дня.

Варта адзначыць, што самым маладым гульцом у заяўках нацыянальных каманд на Еўра-2020 з'яўляецца польскі паўабаронца Кацпер Казлоўскі, аднак ён пакуль не выходзіў на поле.

Белінгэм - выхаванец ангельскага Бірмінгэма. У 2020 годзе ён перайшоў у дортмундскую Барусію.

Каманда Англіі перамагла Харватыю з лікам 1:0 у матчы першага тура групавога этапу Еўра-2020.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках