G7 вызначыла шэсць прыярытэтаў для развіцця свету
1- 13.06.2021, 21:30
- 4,856
Яны будуць пакладзеныя ў аснову іх супольных глабальных дзеянняў для забеспячэння росквіту планеты.
Лідары дзяржаў Вялікай сямёркі на трохдзённым саміце ў Брытаніі вызначылі шэсць прыярытэтаў, якія будуць пакладзены ў аснову іх супольных глабальных дзеянняў для забеспячэння росквіту планеты.
Прыярытэты апісаны ва ўхваленым камюніке, тэкст якога быў апублікаваны ў нядзелю, 13 чэрвеня, пасля абеду, піша korrespondent.net.
Першы прыярытэт - спыніць пандэмію і падрыхтавацца да будучыні, актывізаваўшы міжнародныя намаганні, каб вакцынаваць ўвесь свет. G7 ставіць мэтай даць як мага больш бяспечных вакцын як мага большай колькасці людзей.
Другі прыярытэт - ажыўленне эканомікі. Яго лідары G7 хочуць рэалізаваць, укараняючы планы аднаўлення эканомікі, заснаваныя на падтрымцы ў памеры 12 трыльёнаў даляраў, выдзеленых падчас пандэміі. Асноўная мэта - спрыяць эканамічнаму росту ў будучыні, з планамі, якія ствараюць працоўныя месцы, інвестуюць у інфраструктуру, стымулююць інавацыі, падтрымліваюць людзей.
Трэці прыярытэт - забяспечыць будучы росквіт, выступаючы за больш свабодны і справядлівы гандаль у рамках рэфармаванай гандлёвай сістэмы, больш устойлівую глабальную эканоміку і больш справядлівую глабальную падатковую сістэму.
Чацвёрты прыярытэт - абараніць планету, падтрымліваючы зялёную рэвалюцыю, якая стварае працоўныя месцы, скарачае выкіды і імкнецца абмежаваць падвышэнне глабальнай тэмпературы да 1,5 градуса.
Пяты прыярытэт - умацаваць партнёрскія стасункі з іншымі краінамі па ўсім свеце.
Шосты прыярытэт - успрымаць свае каштоўнасці як трывалую аснову поспеху ў свеце, які ўвесь час мяняецца.
"Мы будзем выкарыстоўваць сілу дэмакратыі, свабоды, роўнасці, вяршэнства права і павагі да правоў чалавека, каб адказаць на самыя важныя пытанні і пераадолець самыя сур'ёзныя праблемы", - гаворыцца ў прынятым дакуменце.