29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер, які адседзеў 27 содняў, распавёў, ці вярнулі яму канфіскаваныя $165 тысяч

8
Пенсіянер, які адседзеў 27 содняў, распавёў, ці вярнулі яму канфіскаваныя $165 тысяч

Менчука правяралі на «дачыненне да фінансавання пратэстаў».

65-гадовы мянчук Адам Шпакоўскі распавёў nn.by, што здарылася з забранымі ў яго ў красавіку падчас ператрусу грашыма - усяго 165 тысяч даляраў у эквіваленце. Са слоў мужчыны, яго правяралі на «дачыненне да фінансавання пратэстаў», што ён адмаўляў. «Гэта нашы сямейныя грошы, мы гэта можам лёгка давесці, - кажа Шпакоўскі. - Там буйная сума, але тая лічба, якую называла міліцыя, усё ж значна перабольшаная». Грошы дагэтуль у следчых, але пенсіянер спадзяецца іх вярнуць.

Таксама міліцыя назвала Адама Шпакоўскага адміністратарам раённага чату. З яго слоў, такія правы мелі ўсе новыя ўдзельнікі, а сам чат быў прысвечаны мясцоваму самакіраванню, «абмяркоўваліся выключна легальныя пытанні, яго ўважаць дэструктыўным ні ў якім разе нельга».

«Цяпер, наколькі я ведаю, ніякай крымінальнай справы на мяне няма», - сказаў Шпакоўскі. Увесну ён спачатку адседзеў 15 содняў за бел-чырвона-белы сцяжок на падаконні, потым да іх дадалі яшчэ 12 содняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках