25 красавiка 2024, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быць на баку хунты з кожным днём чэрвеня будзе ўсё больш дорага і ганебна

6
Быць на баку хунты з кожным днём чэрвеня будзе ўсё больш дорага і ганебна
ФОТА: NN.BY

Беларускае лета ўступае ў свае правы.

4-ы пакет санкцый ляснуў па кантрабандзе, але гэта яшчэ не ўсё. Самае апошняе папярэджанне. У спісе партманеты - адзін больш набліжаны за аднаго. Але сёй-той пакуль здалеў праскочыць. Як піша калега Шпіц, Саша-рыба з Берасця пакуль яшчэ не там. Таксама пакуль не там менш публічныя персоны накшталт Кагановіча, Садоўскага, Гранта ды іншых, якія нібыта не ў справах або ўжо шмаруюць лыжы. Але гэта часова.

А час ляціць вельмі хутка. Нелегальная міграцыя (Літва фіксуе 5-разовы рост - 419 чалавек за паўгода супраць 81 за ўвесь 2020 год; плюс дапялі ўжо і да Польшчы) толькі паскарае працэс і ўзмацняе цвёрдасць Еўропы. Какаін з Лацінскай Амэрыкі (Віця Зімбабвэ напрост можа спалучыць лячэнне на Кубе, дзе добрыя спецыялісты ў анкалогіі, з апошняй місіяй) або ядзерны шантаж БелАЭС павысіць хуткасць працэсаў да светлавой. І тады ўжо ніякага транзіту пад парасонам Крамля не выйдзе. Пагатоў апошні, здаецца, наважыў падашукаць ЗША, за што нарываецца на новыя санкцыі, у тым ліку ў «Паўночным струмені-2». Ну, і піраты «Сашы 7 рублёў» прывітанне Штаты таксама перададуць.

Не за гарамі 5-ы пакет - сектаральныя санкцыі. З-пад прэсу трохі вылез «Беларуськалій» з вытворчасцю асобных тыпаў змешаных угнаенняў, але гэта вельмі слабы вынік.

Быць на баку хунты з кожным днём чэрвеня будзе ўсё даражэй і ганебней. Шакуцін вось-вось пачне гэта адчуваць на сабе. Інфармацыя пра гандаль з Крымам узарвала Украіну. Адказ будзе жорсткім і рашучым. Але ж да апошняга спрабаваў прайсці паміж струменьчыкамі. І нашым, і вашым, і Крамлю. Не атрымалася. Шпагат парваў пах.

Вось, дарэчы, і колькасць кантраляваных зліваў пра сітуацыю з набліжанымі павялічваецца. Кейс з пяццю мільёнамі Баскава добры таму прыклад. У сістэме пачаліся больш сур'ёзныя ўнутраныя працэсы.

Можна, вядома, і далей заводзіць крымінальныя справы і нават патрабаваць выдачы з надуманых прычын той жа Анжалікі Агурбаш з Расеі (і футры, дарэчы, скралі ў яе, але і яны тут ні пры чым). Толькі Расея, можа, кепска сваіх грамадзян абараняе, але выдаваць дакладна не будзе. А наперадзе ў нас процьма «сюрпрызаў» і «падарункаў» для хунты.

Беларускае лета ўступае ў свае правы. Любое дзеянне лепшае за бяздзейнасць.

А мы чакаем файнага, але прадказальнага наратыву ад хунты. Кракадзілавыя слёзы і абвінавачванні ў вераломстве 21 чэрвеня. Амаль як у 1941 годзе. Тады Гітлер напаў 22 чэрвеня, зараз калектыўны Захад атакуе на дзень раней. Што не замінае генералу Глюкозе цягаць мяшкі з пяском, бразгаць зброяй і абвяшчаць вайну.

Зрэшты, нічога новага. Ня бяромся. Прычына санкцый - хунта і яе злачынствы. Іх скасуюць праз секунду пасля сыходу або арышту. Цік-так.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках