Жыхары Гомеля засталіся без святла
5- 13.07.2021, 19:48
- 7,978
Да адключэння электрычнасці прывяла спякота.
У Цэнтральным раёне Гомеля 13 ліпеня адбылося аварыйнае адключэнне электрычнасці. Як паведаміла «Гомельэнэрга», святло прапала на 27 вуліцах абласнога цэнтра.
«У 16.29 у зоне электразабеспячэння падстанцыі «Усходняя» 110 кВ у Гомелі адключаліся 5 кабельных ліній 10 кВ. Часткова парушана электразабеспячэнне цэнтральнай часткі горада Гомеля. Цяпер брыгады выконваюць работы ў аднаўленні электразабеспячэння спажыўцоў, праца адной кабельнай лініі ўжо адноўленая», - пракаментавалі сітуацыю ў «Гомельэнэрга».
Там дадалі, што да адключэння электрычнасці прывяла спякота.
«Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай адключэння стала падвышаная тэмпература вонкавага паветра. Інфармацыя аб ходзе аднаўлення электразабеспячэння будзе паведамлена пазней», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацсетках прадпрыемства.