13 траўня 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка спудзіў Баскава на «Славянскім базары»

27
Як Лукашэнка спудзіў Баскава на «Славянскім базары»

Тысячы безмасачнікаў.

Лукашэнка сабраў на фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску тысячы безмасачнікаў, вынікае з апублікаваных кадраў залы. Імаверна, таму расейскі спявак Мікалай Баскаў быў вымушаны скасаваць выступ, спаслаўшыся на высокую тэмпературу, піша news.ru.

У сацсетцы Instagram музыка ўспомніў, што 22 гады таму ён упершыню выступаў на «Славянскім базары». А ў пятніцу, 16 ліпеня, на Плошчы лаўрэатаў заклалі яго імянную зорку. Аднак выступіць расейскі спявак не зможа «праз высокую тэмпературу».

Рашэнне разумнае, бо з захаваннем санітарных правілаў на фестывалі, мяркуючы па ўсім, пакуль дрэнна. На кадрах з выступу Лукашэнкі, які прайшоў днём раней, відаць, што ніхто з гледачоў не апранаў маскі, трыбуны былі запоўненыя па максімуму, дыстанцыя не выконвалася. Сам Таракан таксама не выкарыстаў сродкі індывідуальнай абароны.

Раней паведамлялася, што Мікалай Баскаў экстранна скасаваў свой выступ на «Славянскім базары» ў Віцебску праз дрэннае самаадчуванне. У спевака паднялася тэмпература, і ён не стаў рызыкаваць здароўем навакольных. Артыст падзякаваў прыхільнікам і папрасіў паставіцца да яго рашэння з разуменнем.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках