25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шкурын прадаўжае забіваць за кіеўскае «Дынама»: тры галы ў трох матчах

Шкурын прадаўжае забіваць за кіеўскае «Дынама»: тры галы ў трох матчах

Апошнім разам беларус патрапіў у браму клуба з топ-лігі.

Ілля Шкурын прадаўжае забіваць у кожным матчы за кіеўскае «Дынама»: 3 галы ў 3 таварыскіх матчах на зборах у Швайцарыі - вынік, які прымушае думаць, што беларус пачне новы сезон у якасці асноўнага форварда кіяўлян, піша «Трибуна».

З моманту падпісання Шкурына вельмі моцна змянілася і рыторыка заўзятараў «Дынама»: ад неразумення неабходнасці трансферу да адзнак накшталт «на галаву мацнейшы за Бяседзіна».

Напярэдадні Ілля забіў свой чарговы гол, прычым гэтым разам пацярпеў вельмі салідны спаборнік. «Ніца» ў апошнія гады часта гуляе ў еўракубках (у мінулым сезоне каманда выступала ў групавым этапе Лігі Еўропы) і навязвае барацьбу топам чэмпіянату Францыі (праўда, у апошнім сезоне чырвона-белыя сталі толькі дзявятымі).

Шкурын выйшаў у стартавым складзе і на 37-й хвіліне пасля падачы ад Аляксандра Сіраты адкрыў лік у матчы.

Аднак утрымаць перамогу дынамаўцам не ўдалося: у другой палове «Ніца» двойчы патрапіла ў браму спаборніка і вырвала перамогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках