23 верасня 2026, Серада, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Гардон: Канец у Лукашэнкі будзе сумным

22
Дзмітрый Гардон: Канец у Лукашэнкі будзе сумным
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГАРДОН/GORDONUA.COM

Беларускі дыктатар з’ехаў з глузду і выглядае як загнаны звер.

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон уважае, што Лукашэнка зусім звар’яцеў, што пацвердзілі яго заявы падчас вялікай прэс-канферэнцыі.

Пра гэта ён сказаў на тэлеканале «Украина 24».

«Чалавек, які стаў катам уласнага народа, дэспатам... Я яго называў разбойнікам - гэта дакладнае вызначэнне, таму што тое, што ён робіць са сваім народам у 21 стагоддзі, тыя здзекі, які ён вытварае - гэта кашмар. Мілыя, добрыя беларусы, якія ў жыцці мухі не пакрыўдзяць, і такое з імі робяць», - сказаў ён.

Гардон уважае, што палемізаваць з Лукашэнкам няма сэнсу, бо той «з’ехаў з глузду».

«Гэта наогул «поўны наперад». Кукуха паляцела, відавочна. <...> Далей казаць няма пра што. Шкада толькі беларусаў - яго не шкада, канец у яго будзе сумным», - сказаў журналіст.

З яго слоў, апошнім часам Лукашэнка выглядае як загнаны звер.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках