10 траўня 2026, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіна можа «зрабіць балюча» Лукашэнку

12
Як Украіна можа «зрабіць балюча» Лукашэнку

Кіеў узяў курс на адмову ад беларускіх нафтапрадуктаў.

«Вялікая размова» Лукашэнкі, якая прайшла 9 жніўня, зноў завастрыла пытанне стаўлення да яго і афіцыйнага Менску з боку ўкраінскіх уладаў. Але наколькі далёка гатовыя пайсці ўкраінскія ўлады?

Так, 9 жніўня Лукашэнка абвінаваціў украінскі ўрад у няўдзячнасці за пастаўкі дадатковых аб'ёмаў дызельнага паліва з Беларусі ў папярэднія гады. Пры гэтым ён заявіў, што мог бы разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным «паставіць на калені» Украіну, перастаўшы, пастаўляць гаручыя змазачныя матэрыялы.

І амаль адразу ж у Кіеў прыбыла кіраўніцтва польскай кампаніі Orlen, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў ва Украіну.

Таксама Лукашэнка сказаў, што прадстаўнікі самаабвешчанай на ўсходзе Украіны «ЛНР» пабывалі ў Менску і правялі шэраг следчых дзеянняў з журналістам Раманам Пратасевічам. У адказ міжфракцыйнае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» «зарэгістравала ў Радзе пастанову аб поўным спыненні дыпламатычных стасункаў з рэжымам Лукашэнкі».

Таксама дэпутаты хадайнічалі аб неабходнасці Украіны далучыцца да новых санкцый ЕЗ супраць Беларусі, «адкрыць крымінальную справу, увесці санкцыі, спыніць дыпламатыяныя стасункі і нарэшце афіцыйна не прызнаць дыктатара «прэзідэнтам» Беларусі».

Як далёка пойдзе Кіеў?

У каментары Telegraf.by украінскі палітычны кансультант Пётр Ахоцін адзначыў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, Кіеў так і не прызнаў Лукашэнку «прэзідэнтам» Беларусі. Гэта, паводле ягоных слоў, не падабаецца беларускім уладам.

У сувязі з пагрозамі, што паступаюць з Менска і яго супрацоўніцтвам з Крамлём, Украіна «сур'ёзна разглядае розныя альтэрнатыўныя варыянты паставак нафтапрадуктаў», адзначыў паліткансультант. Пры гэтым ён прызнае, што дыверсіфікацыя можа прывесці да павелічэння іх кошту для Украіны.

Аднак, падкрэсліў Пётр Ахоцін, тут важныя пытанні не толькі эканомікі, але і вайсковай бяспекі краіны, правоў і свабод чалавека ў Беларусі і бяспекі беларускіх актывістаў на тэрыторыі Украіны.

Ахоцін нагадаў, што супраць Украіны актыўна працуюць таксама расейскія спецслужбы, якія праводзяць аперацыі нават на тэрыторыі Брытаніі. Паліткансультант расказаў, што намеснік кіраўніка ОП (Офіса прэзідэнта Украіны) Кірыл Цімашэнка агучваў ідэю стварэння ва Украіне НПЗ і пабудовы заводу вытворчасці бітуму, які павінен зменшыць залежнасць Кіева ад суседніх краін. І ў першую чаргу, ад паставак з Беларусі.

Каментуючы расследаванне допыту Рамана Пратасевіча прадстаўнікамі «ЛНР», Пётр Ахоцін адзначыў, што «паколькі Беларусь становіцца ўсё больш закрытай», вывучыць абставіны справы ва ўкраінскіх ведамстваў у Беларусі не ўдасца. Само ж расследаванне, з ягоных слоў, можа легчы ў справу будучых абвінавачванняў супраць Аляксандра Лукашэнкі, калі ён можа пазбавіцца ўлады.

Паліткансультант таксама не выключае далучэння Украіны да санкцый ЕЗ і ЗША ў дачыненні да афіцыйнага Менска, як і прыняцця ўласных санкцый у адказ на прызнанне тым «ЛНР».

Аднак, на ягоную думку, пастанова будзе прымацца ў залежнасці ад вывучэння ўплыву магчымых санкцый на эканоміку Украіны і з улікам забеспячэння інтарэсаў нацыянальнай бяспекі краіны.

Пры гэтым Пётр Ахоцін мяркуе, што ў пытанні прыняцця санкцый Украіна будзе прасіць у краін Захаду кампенсацыі сваіх страт ад іх выкарыстання.

Можа быць горш?

Паміж Беларуссю і Украінай цяпер ці не самыя гарачыя часы за ўсю гісторыю незалежнасці. Краіны ўступілі ў гандлёвую вайну. А цяпер яшчэ і ў палітычнае супрацьстаянне. Украіна ўжо часткова падтрымала санкцыі ЕЗ і забараніла палёты беларускіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй.

А ўрад Беларусі прыняў пастанову № 292 ад 26 траўня, у якой уводзіць разавае ліцэнзаванне імпарту асобных катэгорый тавараў з Украіны.

Акрамя таго, міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба 4 чэрвеня заявіў, што ва Украіны ёсць метады ўздзеяння на ўлады Беларусі, калі яны дапусцяць да Рамана Пратасевіча прадстаўнікоў так званай «ЛНР».

«Будзе балюча Аляксандру Лукашэнку. У нас ёсць дастаткова інструментаў, каб зрабіць людзям і краінам, якія не паважаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, балюча, і асабліва калі гаворка ідзе пра Беларусь, з якой у нас вельмі шмат рознага кшталту сувязяў, у тым ліку эканамічных», - папярэдзіў Дзмітрый Кулеба пасля заяў Аляксандра Лукашэнкі аб запрашэнні удзельнікаў «генеральнай пракуратуры ЛНР» у Менск.

А калі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапрацоўвае з Уладзімірам Пуціным варыянт авіярэйсу з Менску ў Крым, з заявай выступіў першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава. Яна заявіла, што Беларусь апынецца пад імгненнымі санкцыямі адразу, як яе самалёты перасякуць мяжу Крыма.

Самалёты з Беларусі пакуль у Крым не лётаюць. А вось прадстаўнікі «ЛНР» усё ж у Менск прыязджалі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках