Памёр вядомы паэт Алесь Разанаў
5- 26.08.2021, 11:19
- 8,418
Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.
Памёр Алесь Разанаў. Ён быў адным з самых значных беларускіх паэтаў усіх часоў. Яму было 73 гады, піша nashaniva.com.
Разанава выключылі з універсітэта ў 1969-м за патрабаванне навучання па-беларуску, але ён не зламаўся. Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.
Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна. У 1966 годзе паступіў на філфак БДУ, у 1968-м годзе разам з іншымі студэнтамі падпісаў ліст на імя Машэрава з патрабаваннем выкладаць па-беларуску. Праз некаторы час Разанава выключылі з БДУ.
Аўто зборнікаў «Адраджэньне», «Назаўжды», «Шлях-360» і іншых. Перакладаў з літоўскай, латышскай, баўгарскай, ангельскай і іншых моваў.